"Мова TUT". Чарговая сустрэча ў сераду - пра стрыт-арт і з Naka Piano. 21.by

"Мова TUT". Чарговая сустрэча ў сераду - пра стрыт-арт і з Naka Piano

24.11.2014 15:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: TUT.BY
Другая сустрэча моўнага клуба "МоваTUT" адбудзецца ўжо ў гэтую сераду, 26 лістапада. Тэмай сустрэчы стане вулічнае мастацтва альбо стрыт-арт. Гасцямі клуба стануць Вольга Шпарага, філосаф, дацэнт ЕГУ, рэдактар інтэрнэт-часопіса "Новая Еўропа", і Алеся Белявец, мастацтвазнаўца, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва часопіса "Мастацтва"; выкладчык БДУ, які навучыць гарадской лексіцы - Алена Лянкевіч, музычнае суправаджэнне ад праекта Naka Piano, заняткі з дзецьмі - цэнтр дзіцячага развіцця "Нобі". Пачатак а 19, уваход вольны.

Як упрыгожыць гарадскую прастору - пытанне, якое ўвесь час знаходзіцца ў плоскасці грамадскай дыскусіі. І самым распаўсюджаным адказам становіцца стрыт-арт. А ў яго ў сваю чаргу з'яўляецца шмат прыхільнікаў і праціўнікаў. Ці сапраўды стрыт-арт вырашыць праблему шэрасці ў спальных раёнах і дзе яму ёсць месца ў сучаснай гарадской прасторы, - пра гэта і пагаворым разам з удзельнікамі клуба.

І пакуль дарослыя будуць абмяркоўваць гарадскую прастору, дзеткі змогуць яе маляваць і абмеркаваць па-свойму разам з выкладчыкамі цэнтра дзіцячага развіцця "Нобі".

На завяршэнне сустрэчы з клубе зайграе праект Naka Piano, а ўжо 29 лістапада гурт можна будзе пабачыць у поўным складзе на юбілейным канцэрце ў клубе Re:Public.

Старт сустрэчы 26 лістапада а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Чакаем усіх у Галерэі TUT.BY па адрасе: праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх. Усе пытанні што да клубу даасылайце на адрас mova@tutby.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старт сустрэчы 26 лістапада а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Чакаем усіх у Галерэі TUT.BY па адрасе: праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх. Усе пытанні што да клубу даасылайце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика