"Апошні раз чула голас сына ў сакавіку": сямейныя разборкі ў Баранавічах скончыліся крымінальнай справай. 21.by

"Апошні раз чула голас сына ў сакавіку": сямейныя разборкі ў Баранавічах скончыліся крымінальнай справай

25.11.2014 14:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: nn.by
Свайго 4-гадовага сына Кацярына не бачыла з 1 сакавіка. Муж забраў яго на выхадныя і не вярнуў. Дзевяць месяцаў жанчына абівала парогі міліцыі, каб пачалі яго пошук. І толькі 31 кастрычніка завялі крымінальную справу аб знікненні хлопчыка. А разам з ім і бацькі. Сямейная драма разыгралася ў Баранавічах.

"Я некалькі разоў звярталася ў міліцыю, але ўсё марна, -
расказвае Кацярына, канцэртмайстар Гарадзішчанскай дзіцячай школы мастацтваў. - Калі Віктар браў сына на выхадныя, мы яшчэ былі ў шлюбе, таму мелі роўныя правы. І таму мне адказвалі: "Як гэта сын знік без вестак, калі знаходзіцца з бацькам?" У красавіку суд вызначыў месца пражывання Расціслава са мной. Але ў міліцыі мяне ўсе папікалі, што мы не развяліся. Калі ж нас развялі, 30 мая, усё адно не заводзілі справу".

Жанчына расказвае, што ні на адно судовае пасяджэнне былы муж не з'явіўся. І Віктар нібы і не ў курсе, што сына трэба вярнуць на выхаванне маці.

"Адцягвала завядзенне крымінальнай справы і тое, што маці Віктара прыходзіла ў міліцыю з відэазапісамі майго сына - неяк Віктар ёй перадаваў. Іх было тры. Яны без гуку. Яна тлумачыла, што з сынам стэлефаноўваецца, што ў іх усё ў парадку. А Расціслаў хоча жыць з татам. Я праглядала гэта відэа. Сын у мяне бландзін - а на адным з запісаў ён пафарбаваны ў чорны колер. Ён выглядае запалоханым: глядзіць у падлогу, рукі прыціснутыя да цела. На трэцім відэа ў яго яшчэ і сіняк пад вокам. І гэта не насцярожыла нікога".


"Зламаў мне сківіцу"

Кацярына пазнаёмілася з Віктарам, калі яшчэ была падлеткам. Сустракаліся ў нефармальных моладзевых гуртах. А адносіны завязаліся пазней. Калі хлопец паспеў адсядзець за наркотыкі.

"Калі пачалі разам жыць, ён то калоўся, то кідаў. І ўвесь час абяцаў: ажэнімся - завяжа, нараджу дзіця - завяжа. А я верыла, што маё каханне такое моцнае, што я выратую яго. І паўгода да вяселля ён не калоўся, не курыў, не піў. І я падумала, што вылечыла яго. Але марна". Цяжарнай вазіла яго ў Мінск у наркадыспансер - лячыўся. Але ўсё адно зрываўся, браў таксі за 500 тысяч і ехаў у Баранавічы, каб укалоцца".

Жанчына кажа, што муж не працаваў. Не магла працаваць і яна, бо даглядала дзіця. Таму "матэрыяльна я залежала ад яго, а ён - ад сваёй маці". А ў канцы 2013 вырашыла сысці ад мужа: перабралася на кватэру сваёй мамы ў Баранавічах.

"Расціслаў пайшоў у садок, я ўладкавалася на працу. Але мне трэба было ад'ехаць у Брэст. І ён скарыстаўся гэтым. Патэлефанаваў у аддзел па справах непаўналетніх і сказаў, што я алкагалічка, дома не бываю па паўгода - трэба ратаваць дзіця, а бабуля не аддае. Так ён забраў Расціслава. І з 27 снежня па 7 студзеня я не магла знайсці іх. 31 снежня я падала заяву на развод. А калі падала яшчэ і заяву на вызначэнне месцажыхарства сына, Віктар аддаў Расціслава і нібыта вырашыў памірыцца.

На судзе ў студзені ён прызнаўся аб праблемах з наркотыкамі, што біў мяне (яшчэ падчас маёй цяжарнасці зламаў мне сківіцу). Казаў, што хоча захаваць сям'ю. І суддзя прапанавала забраць заяву: маўляў, бацька раскайваецца. Я забрала. А калі Віктар зразумеў, што я не думаю вяртацца, забраў дзіця: узяў яго на выхадныя, а па тэлефоне сказаў, што больш Росціка я не ўбачу. І з сакавіка я не чула голасу свайго сына".


"У нас генацыд бацькаў"

Звязацца з Віктарам цяпер немагчыма. Мы звярнуліся да ягонай маці - жанчына прадстаўляла інтарэсы сына на судах.

- Кацярына Рыгораўна ў шлюбе здраджвала Віктару Віктаравічу. Песні спявала ў электрычках, танцавала, бамжавала. Поўны амаральны лад жыцця. Яна дзіця кідала і сыходзіла. А ўвесь бруд льецца толькі ў бок майго сына.

Калі жанчына знаходзіць каханка, муж аўтаматычна ператвараецца ў звера. Чаму ж са зверам жыла сем гадоў? А які ўплыў акажа на дзіця яе каханак, я не ведаю. Я не хачу, каб хлопчыка чужы сужыцель штурхаў і шпуляў. Бо ні аднаму мужыку не патрэбны чужыя дзеці.

"НН": Але суд вырашыў пакінуць Расціслава з мамай.

- Бо ў Беларусі па законе, хай маці нават будзе закончанай алкашкай, дзеці заўсёды застаюцца з ёй. Суд дае ёй магчымасць выправіцца і заплюшчвае на гэта вочы. У нас проста генацыд бацькаў, іх лічаць чыста спермадонарамі. Пасля іх кідаюць і выціскаюць з іх аліменты і на ўсё іншае - на лячэнне, на адзенне. І каб бацька з сынам не кантактаваў.

"НН": А Вы з сынам падтрымліваеце кантакты?

- Я не абавязаная адказваць на гэтыя пытанні.

"НН": Ён будзе дамагацца, каб Расціслава суд пакінуў з ім?

- Безумоўна, у Вярхоўным судзе… Віктар Віктаравіч з нараджэння дзіцяці і гатаваў, і мыў. Кацярына Рыгораўна ніколі нічога не рабіла. Гэта чалавек, які не прыстасаваны да жыцця. У яе ў галаве толькі музыка, рэпетыцыі, вакал, акцёрская кар'ера… А да дзіцяці ёй справы ніколі не было.

"НН": У Вашага сына былі праблемы з наркотыкамі?

- Вельмі даўно. У 2007, здаецца. І гэта не праблема. Да справы гэта не адносіцца - сёння 2014 год. Ва ўсіх па маладосці з чымсьці былі праблемы. І бязгрэшных я проста не ведаю.

***


Умовы - належныя

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама справа 4­-гадовага Расціслава на слыху.

- Усё адбывалася ў судовым парадку. Ні на адно судовае пасяджэнне бацька дзіцяці не з'яўляўся. Маці абараняла яго інтарэсы, - расказала супрацоўніца аддзела Святлана Ялінава. - Аддзел хадайнічаў, каб дзіця засталося з мамай. Яна пражывала з бацькамі. Я абследавала жыллёва­бытавыя ўмовы - яны былі належныя.

"НН": Чаму не перадалі Расціслава бацьку?

- Калі чалавек хаваецца, не прыходзіць ні на адно судовае пасяджэнне, у яго ёсць нейкія страхі і асцярогі. Тым больш, што ў яго няма працы, не створаны жыллёва­бытавыя ўмовы. Прыцягваўся да адказнасці.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свайго 4-гадовага сына Кацярына не бачыла з 1 сакавіка. Муж забраў яго на выхадныя і не вярнуў. Дзевяць месяцаў жанчына абівала парогі міліцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика