МоваTUT. Тэма сустрэчы ў сераду - сучасны тэатр. У праграме міні-пастаноўкі, розыгрыш квіткоў і лялечны тэатр для дзетак
08.12.2014 18:08
—
Новости Общества
|
![]() Фото: Еўрарадыё
Які ён - сучасны беларускі тэатр і да чаго ён пакліканы, што хоча сказаць гледачу і на што яго запрашае, - пра гэта распавядзе тэатральны рэжысёр Міхаіл Лашыцкі, які 21-22 студзеня прадставіць мінскаму гледачу спектакль па п'есе Бертольда Брэхта "Матухна Кураж". Усе наведнікі пасяджэння будуць мець магчымасць не толькі ўзяць удзел у дыскусіі, але і спраўдзіць свае акцёрскія здольнасці, атрымаўшы адразу ацэнку прафесіянала. Невялікія тэатральныя замалёўкі прама ў офісе TUT.BY - тое, што чакае ўсіх у сераду а 19-й. Больш за тое, аўтары самых цікавых пытанняў разам з адказамі атрымаюць квіткі на прэм'еру спектакля "Матухна Кураж". Цэнтр развіцця дзяцей разам з дзеткамі наведнікаў "МоваTUT" дакрануцца да тэатральнай таямніцы і змогуць падрыхтаваць цягам дарослага занятку сваю лялечную пастаноўку. (Увага! У памяшканні, дзе займаюцца дзеткі, горача. Паважаныя бацькі, бярыце для дзяцей лёгкую вопратку). У вольны час малыя змогуць глядзець мульты ад парнёраў "МоваTUT" - ініцыятывы . Чарговая сустрэча "МоваTUT" адбудзецца ў сераду, 10 снежня, а 19-й па адрасе: праспект Дзяржанскага, 57, 9-ы паверх. Уваход вольны. Усе дадатковыя пытанні можна скіраваць на адрас . Да сустрэчы! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая сустрэча "МоваTUT" адбудзецца ў сераду, 10 снежня, а 19-й па адрасе: праспект Дзяржанскага, 57, 9-ы паверх. Уваход вольны. Усе дадатковыя пытанні можна скіраваць... |
|