"Добры вечар таму, хто ў гэтым даму": у Строчыцах адгулялі Каляды
28.12.2014 18:04
—
Новости Общества
|
У музеі народнай архітэктуры і побыту адгулялі спрадвечнае свята – Каляды. Яно вызначалася тым, што акрамя ўжо звыклых хрысціянскіх традыцый калядавання наведвальнікі маглі пабачыць і паўдзельнічаць у самых старажытных калядных дзеях: распальванне вогнішча, спаленне "Бедняка" і катанне вогненага кола. Каляды праводзіліся з самых старажытных часоў, калі толькі фармаваўся славянскі этнас. Каляда – гэта назва маладога, зноў народжанага сонца. Па ўяўленню нашых продкаў менавіта 25-га снежня, у дзень зімовага сонцазвароту, старая зорка памірала, а новая нараджалася, і з гэтага дня пачынаўся новы аграрны год. Дзеля таго каб працэс нараджэння Каляды адбыўся без перашкод, праводзіліся абрадавыя дзеі, гэткія як: смерць і ажыўленне казы, распальванне вогнішча ў гонар зноў народжанага сонца ды іншыя. З прыняццем хрысціянства гэтае свята было прыстасавана да веры аб нараджэнні ў гэтыя дні Хрыста, што паўплывала на традыцыі святкавання.
Старажытная традыцыя - катанне вогненага кола Каляды не абыйшліся без Дзеда Мароза, які прыляцеў на свята на верталёце У хаце дзяўчыны варажылі на суджанага Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музеі народнай архітэктуры і побыту адсвяткавалі старажытнае свята - Каляды.
|
|