У Пружанскім раёне былую сталоўку пераўтварылі ў савецкае кафэ. 21.by

У Пружанскім раёне былую сталоўку пераўтварылі ў савецкае кафэ

13.01.2015 11:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Незвычайнае кафэ адкрылася ў вёсцы Крыніца. Па ідэі, прапанаванай старшынёй райспажыўтаварыства Д.П.Карпеем, капітальны рамонт памяшкання былой сталоўкі поўнасцю змяніў яе інтэр'ер. Цяпер наведвальнікі кафэ нібыта вяртаюцца ў гады Савецкага Саюза: пра мінулую эпоху нагадвае афармленне асноўнага і банкетнага залаў.






Адразу кідаюцца ў вочы сцягі і гербы ўсіх саюзных рэспублік СССР, а замест пано на сценах - старонкі газет "Правда" і "Известия", якія чыталі практычна ў кожнай савецкай сям"і. Нават на стэлажы са спіртнымі напоямі красуецца лозунг, які памятае кожны, хто жыў у Савецкім Саюзе, - "Цвярозасць - норма жыцця".




Такую ідэю падказала блізкасць да Крыніцы гістарычнай мясціны савецкай эпохі - рэзідэнцыі ў Віскулях, дзе ў 1991-м была падпісана дамова аб ліквідацыі вялікай краіны. Гэты момант увасоблены на фотаздымку ў банкетнай зале. Сама зала аформлена ў стылі паляўнічай сядзібы, але побач з паляўнічымі трафеямі тут вісяць партрэты правадыроў і генеральных сакратароў КПСС.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую ідэю падказала блізкасць да Крыніцы гістарычнай мясціны савецкай эпохі - рэзідэнцыі ў Віскулях.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика