Будучых матуль у Віцебску навучаць, якія казкі варта чытаць дзецям
14.01.2015 19:42
—
Новости Общества
|
Мерапрыемства адбудзецца 17 студзеня ў малой зале Віцебскай абласной філармоніі ў рамках юбілейнага, пятага па ліку, канцэрта для цяжарных з цыкла "Выткаць душу з нот".
- Падчас канцэртна-пазнавальнай праграмы будуць гучаць музычныя творы. А потым адбудзецца абмеркаванне таго, якія казкі варта чытаць дзецям і як яны ўплываюць на фарміраванне характару. Згодна з рэкамендацыямі Мішэля Адэна, вядомага на ўвесь свет урача-акушэра, публіцыста, даследчыка натуральных і водных родаў, будучым матулям будзе прапанавана выканаць нескладаныя песні, - паведамілі ў абласной філармоніі. - Кошт квіткоў даступны - усяго 25 тысяч рублёў, а карысці шмат. Практычныя парады з кніг спадара Адэна выкарыстоўваюцца падчас правядзення семінараў і цыклаў у многіх краінах, а ў Беларусі, у Віцебску, - упершыню. Між іншым, больш за 10 кніг французскага акушэра апублікаваныя на 21 мове свету. Найбольш значныя творы: "Нарадзіцца шчасліва", "Адроджаныя роды", "Першаснае здароўе". Цікава, што Мішэль Адэн стаў акушэрам выпадкова. Адбылося гэта напрыканцы 1950-х гадоў падчас вайны за незалежнасць у Алжыры, дзе ён служыў ваенным хірургам у французскай арміі. Доктар аказваў медыцынскую дапамогу не толькі ваенным, але і грамадзянскім - у неадкладных выпадках, у тым ліку звязаных з родамі. Пасля хірургічнай аперацыі кесарава сячэння ён зацікавіўся фізіялогіяй родаў і акушэрствам. У 1970-х гадах медык увёў у акушэрскую практыку басейны і пакоі з хатняй абстаноўкай. Спачатку надзіманы басейн выкарыстоўваўся для палягчэння схватак, а пасля была распрацавана методыка водных родаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжарных жанчын навучаць методыкам Мішэля Адэна - вядомага ўрача-акушэра.
|
|