"Не проста нейкія дамкі". Антон Астаповіч патрабуе адмяніць продаж помнікаў архітэктуры ў Віцебску
24.01.2015 09:54
—
Новости Общества
|
Улады Віцебска збіраюцца 9 лютага
Будынкі №10 і №12, выстаўленыя на аўкцыён, — помнікі архітэктуры рэгіянальнага значэння. Яны ўключаныя ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, маюць 3-ю катэгорыю. Але пра гэта ва ўмовах аўкцыёну не сказана нічога. У Старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч мяркуе, што пазнейшы час пабудовы можа быць зафіксаваны ў тэхнічных пашпартах будынкаў: "Верагодна, менавіта ў той час на будынкі былі выпісаны тэхнічныя пашпарты. Але раз у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў даты іншыя, зафіксаваныя навукоўцамі, — гэты аўкцыён па продажы будынкаў, прызначаны на 9 лютага, трэба адмяняць або тэрмінова мяняць умовы аўкцыёну. Абавязкова павінна быць азначана, што гэта не проста нейкія дамкі, а помнікі архітэктуры. Бо гэта накладае адказнасць на гаспадароў, якія мусяць забяспечыць захаванасць помнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове гістарычнай спадчыны". Антон Астаповіч узяў на сябе клопат звярнуцца ў Віцебскую абласную пракуратуру — каб папярэдзіць пра імавернае парушэнне закону. А таксама ў фонд "Віцебскаблмаёмасць", які абвясціў аўкцыён па продажы дзяржаўнай уласнасці, не пазначыўшы ўсіх наяўных акалічнасцяў. Праблемы з захаванасцю гістарычных будынкаў па вуліцы Дзімітрава ў Віцебску ўжо былі. Улетку 2013 года частку збудаванняў Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Антон Астаповіч звярнецца ў Віцебскую абласную пракуратуру - каб папярэдзіць пра імавернае парушэнне закону. |
|