У Полацку можна выклікаць бясплатную няню
29.01.2015 09:12
—
Новости Общества
|
У Полацкім раёне ўсё больш сем'яў з малалетнімі дзецьмі маюць права на дапамогу сацыяльнай нянькі. Рэгіён стаў лідарам у Віцебскай вобласці па аказанні паслугі пагадзіннага догляду малых дзяцей.
— Раней паслугі нянькі аказваліся бязвыплатна толькі сем'ям пры нараджэнні адразу траіх і больш дзяцей. Цяпер права на "дзяржаўную Мэры Попінс" маюць сем'і, якія выхоўваюць двайнят ва ўзросце да 3 гадоў, а таксама кожная няпоўная сям'я, што выхоўвае дзіця з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце да 4 гадоў. Нянька гарантаваная і поўным сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 4 гадоў. З гэтага года ў якасці сацыяльнага стандарту вызначаны аб'ём дапамогі няпоўным сем'ям па доглядзе дзіцяці-інваліда: у дзённы час па працоўных днях не больш за 20 гадзін на тыдзень да дасягнення дзіцем узросту 4 гадоў, — расказала Святлана Касьянава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна. Кароткачасовае вызваленне бацькоў ад догляду дзіцяці-інваліда дае ім магчымасць аднавіць сілы і вырашыць шэраг сямейна-бытавых пытанняў. Развіццё такой дапамогі сем'ям актыўна падтрымлівае раённая ўлада. За мінулы год са сродкаў раённага бюджэту на выплату заробкаў сацыяльным нянькам было выдаткавана звыш 100 мільёнаў рублёў. — У мінулым годзе вырасла колькасць зваротаў грамадзян у нашу ўстанову па бясплатныя паслугі нянькі для малалетніх двайнят. Гэта ў першую чаргу тлумачыцца ростам нараджальнасці: у 2013 годзе такіх выпадкаў было 9, у 2014-м — 16. А яшчэ людзей задавальняе якасць паслуг. 18 сацыяльных нянек нашай установы пагадзінна даглядаюць малалетніх дзяцей, — паведаміла кіраўнік прэс-службы Полацкага райвыканкама Валянціна Уласенка. Сёння цэнтр аказвае насельніцтву раёна больш за 180 паслуг. Сярод іх сацыяльна-бытавыя, сацыяльна-медыцынскія, сацыяльна-педагагічныя, сацыяльна-пасрэдніцкія, сацыяльна-рэабілітацыйныя, кансультацыйна-інфармацыйныя і іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Права на "дзяржаўную Мэры Попінс" маюць некалькі катэгорый сем'яў.
|
|