У Гарадку ўпершыню адсвяткавалі Масленіцу ўсім рэгіёнам
23.02.2015 12:14
—
Новости Общества
|
Вараб'ёвы горы ў Гарадку ў суботу сабралі гасцей з ўсёй Віцебшчыны на культурна-спартыўнае свята "Віцебская лыжня - 2015" і "Маслянічны разгуляй", піша партал
Гарадок не бачыў столькі гасцей з Злева ад уваходу знаходзіліся вясёлыя снежныя скульптуры, каля якіх можна было сфатаграфавацца. Тут жа гасцей сустракала і пляцоўка Гарадоцкай птушкафабрыкі са сваёй лялькай-Масленіцай. Свята, насуперак традыцыйнай Масленіцы або лыжнаму турніру, распачалося вайсковым прадстаўленнем. Байцы віцебскай 103-й асобнай мабільнай брыгады прадэманастравалі сваё майстэрства пад гукі Rammstein, а потым наладзілі стральбу халастымі, кіданне гранатаў і іншыя спецэфекты. Гэта відовішча найлепш было бачна ўдзельнікам лыжных эстафетаў - яны знаходзіліся побач з дэсантнікамі. Затым на лыжаролернай трасе адбылося ўрачыстае шэсце пудзіл-Масленіц. Іх прывезлі з большасці раёнаў вобласці, кожная лялька мела свае рэгіянальныя адметнасці. Прыемна, што ў Сусветны дзень роднай мовы прадстаўленне вялося пераважна на роднай мове. На свяце разгарнуліся гандлёвыя рады рамеснікаў. Тут можна было набыць разнастайныя сувеніры і падсілкавацца блінамі. Дзетак каталі на поні. Асноўнай часткай спартыўнага свята сталі дзве эстафеты. У першай удзельнічалі каманды з абласных структур і буйных гарадоў вобласці, а ў другой - каманды з райцэнтраў. Эстафеты складаліся з чатырох этапаў па 600 метраў, іх пераадольвалі тры мужчыны і адна жанчына. Святы "Віцебская лыжня" і "Маслянічны разгуляй" упершыню праводзіліся для ўсёй вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята, насуперак традыцыйнай Масленіцы або лыжнага турніру, распачалося вайсковым прадстаўленнем.
|
|