Мінчукоў заклікаюць станавіцца донарамі не за грошы
07.03.2015 17:52
—
Новости Общества
|
У Мінску пачала працаваць грамадская ініцыятыва "Крывічы", якая скіравана на папулярызацыю донарства ва ўсёй краіне. Прадстаўнікі кампаніі хочуць дамагчыся, каб моладзь здавала кроў не за грошы, а за ідэю. Актывісты заклікаюць моладзь станавіцца донарамі, каб, уратаваць жыццё яшчэ не аднаму чалавеку. А каб дапамога хворым была яшчэ больш эфектыўнай, арганізатары кампаніі заклікаюць рабіць гэта безкаштоўна. Маўляў, гэтыя грошы можна было б патраціць на набыццё неабходнага абсталявання, на новыя тэст-сістэмы для абследвання атрыманай крыві, што дазволіць пазбавіцца ад усіх пагрозаў нядобрасумленнага донарства. Назва кампаніі таксама выбрана не выпадкова. Гэтагістарычная назва "Крывічы" па адной з версій паходзіць ад слова "крэўныя" - блізкія па крыві. Таму можна сказаць, што, дзякуючы донарам крыві, мы ўсе ізноў у некім сэнсе становімся крывічамі - у кожнага донара сапраўды з'яўляецца колькі новых крэўных сваякоў, якія абавязаны яму жыццём. Арганізатарамі добрай справы выступілі беларускі Чырвоны крыж і грамадскае аб'яднанне "Будзьма беларусамі!" Усю інфармацыю для донараў і для тых, хто проста хоча дапамагчы праекту, можна знайсці на сайце кампаніі і ў групах у сацыяльных сетках. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пачала працаваць карысная грамадская ініцыятыва "Крывічы", якая скіравана на папулрызацыю донарства па ўсёй краіне.
|
|