У манастыры на Браслаўшчыне адкрылі трэнажорны зал
23.03.2015 10:06
—
Новости Общества
|
У кляштары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі Браслаўскага раёна з'явіўся трэнажорны зал. Спартыўны комплекс заняў цэлае крыло на першым паверсе будынку.
Фотаздымкі незвычайнага спортзала у сваім Фэйсбуку настаяцель манастыра ксёндз Сяргей Сурыновіч. Святыню днямі наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які сам любіць . Ён "вельмі ўзрадаваўся, што ў сценах манастыра з'явілася месца для друеўскіх маладзёнаў, моладзь будзе збірацца на гартаванне як духу, так і цела", піша Сяргей Сурыновіч.
Умова карыстання адна: ключы ад трэнажорнай залі ў ксяндза можна атрымаць па сканчэнні імшы, прысутнасць на ёй абавязковая. Аднак дзверы ў кляштар расчыненыя і для праваслаўных падлеткаў, паведамляе krynica.info. Грошы на набыццё трэнажораў выдзяліў прадпрымальнік з Мінска. Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ключы ад трэнажорнай залі можна атрымаць па сканчэнні імшы, прысутнасць на ёй абавязковая. |
|