Шэсце без мітынгу: у Мінску адзначылі Дзень Волі 2015 (фотарэпартаж). 21.by

Шэсце без мітынгу: у Мінску адзначылі Дзень Волі 2015 (фотарэпартаж)

25.03.2015 20:52 — Новости Общества | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

Штогод 25 сакавіка беларусы адзначаюць абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспубліка – першай беларускай дзяржаве. Але на афіцыйным узроўні свята ніяк не адзначаецца. Апошнія гады святочныя мерапрыемства арганізуе беларускія дэмакратычныя сілі і незалежныя арганізацыі. На сёлеташняй акцыі пабываў наш спецыяльны карэспандэнт.

Сённяшнія ўдзельнікі сабраліся ля кінатэатру «Кастрычнік» а 15 гадзіне. Людзі прынеслі з сабою з бел-чырвона-белыя сцягагі,  некаторыя з траспарантамі і ўкраінскімі жоўта-блакітнымі сцягамі. Шмат моладзі ў нацыяльнай вопратцы. Ёсць і сталае пакаленне. Заўважаны палітыкі партыі БНР і БХД, актывісты руху «За Свабоду» і «Арт Сядзібы», пісьменнікі Алесь Пашкевіч і Уладзімір Арлоў, скульптар Гэнік Лойка. Ужо праз дваццаць хвілінаў чутны лозунгі «Жыве Беларусь!», «Слава Україні! Героям слава!». Удзельнікі распачынаюць спяваць ляпісаўскія хіты «Грай», «Не быць скотам», «Наша возьме!», «Freedom Belarus» і нават «Хто не скача, той маскаль!». Збор сканчваецца выкананнем гімна БНР («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…») і пабудовы калонны шэсця. На гэты момант – не больш за 2 тысяч удзельнікаў.

Усё шэсце суправаджалася супрацоўнікамі АМАПу і ДПС. Удзельнікі працягваюць спяваць патрыятычныя песні і лозунгі. Але не абыйшлося без правакацый: чутны невялічкія выкрыкі ад прахожых «Фашисты!»  і «Едьте в свою Украину!».

Шэсце падыходзе да плошчы Бангалор. Але ўдзельнікі, як і некаторыя арганізатары яшчэ не ведаюць, ці будзе святочны мітынг. Ля «МакДональду» актывіст руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка праз мегафон кажа, што мітынгу не будзе і ў гэтым месцы шэсце павінна скончыцца. Але калона дайшла да парку Дружбы народаў. Тут арганізатарка акцыі, Марына Хоміч, кажа, што далей мітынгу не будзе пра прычынах байкоту. Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч дадае, што варта працягваць святкаванне ў сталічных завядзеннях ці з сям’ёй. Людзі расходзяцца, супрацоўнікі міліцыі просяць хаваць сцягі і транспаранты. Пакуль інфармацыі аб затрыманнях няма.

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод 25 сакавіка беларусы адзначаюць абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспубліка – першай беларускай дзяржаве. Але на афіцыйным узроўні свята ніяк не адзначаецца. Апошнія гады святочныя мерапрыемства арганізуе беларускія дэмакратычныя сілі і незалежныя арганізацыі. На сёлеташняй акцыі пабываў наш спецыяльны карэспандэнт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика