Папулярная навука па-беларуску. Біяэлектрычнасць і фізічныя вопыты для цікаўных. Прыходзьце
14.05.2015 14:21
—
Новости Общества
|
![]() 15 мая ладзіцца чарговая лекцыя па-беларуску ад пры падтрымцы TUT.BY. Гэтым разам гаворка пойдзе пра такіх фізікаў, як Гальвані і Вольта, іх жыццё, вынаходніцтвы і невыпадковыя выпадковасці. Просты і цікавы расповед пра знакамітых фізікаў рыхтуе кандыдат фізіка-матэматычных навук Уладзімір Калясенка разам з навуковым супрацоўнікам Рыгорам Русецкім. Вы зможаце не толькі пабачыць відэа цікавых эксперыментаў, але і паўдзельнічаць у некаторых з іх самі. У дадатак распавядзем цікавосткі пра адзінкі вымярэння — вольт, ампер ды ом; даведаемся, што такое гальванаметр і для чаго ён прызначаецца. Нясумная навука ў цікавых эксперыментах і захапляльных дыскусіях — яшчэ і на беларускай! Усіх чакаем а 19-й гадзіне ў пятніцу, 15 мая ў Галерэі TUT.BY. Уваход вольны! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым разам гаворка пойдзе пра такіх фізікаў, як Гальвані і Вольта, іх жыццё, вынаходніцтвы і невыпадковыя выпадковасці. Просты і цікавы расповед пра знакамітых... |
|