Як адбудоўвалі зруйнаваны Гродна пасля вайны. 21.by

Як адбудоўвалі зруйнаваны Гродна пасля вайны

19.07.2015 17:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ліпені 1944 года, 71 год таму, Гродна ляжаў у руінах. Бамбардзіроўка горада нямецкай авіяцыяй у ноч на 22 чэрвеня 1941 г. прывяла да таго, што было знішчана каля 30% забудовы горада, піша "Твой стыль". Назаўжды перасталі існаваць палац Радзівілаў, Сянны Рынак, гатэль Еўропа…




Летам 1944 г. пад час ужо савецкай бамбардзіроўкі быў амаль разбураны чыгуначны вакзал.


Панарама разбуранага Гродна, лета 1944 г.


Усё што засталося ад Сяннога рынка і забудовы вуліцы Мяшчанскай. Дамы злева захаваліся і маюць сёння адрас вул. Сацыялістычная. 1944 г.

Горад трэба было адбудоўваць, але справа яго аднаўлення цягнулася вельмі марудна. Перашкаджалі і недахоп сродкаў, і занадта глабальныя планы савецкіх архітэктараў, якія хацелі заляпіць горад усялякімі будынінамі ў стылі сталінскага ампіру. Таму аднаўляць пачалі з далейшых ад галоўнай плошчы вуліц, а пакуль дабраліся да Савецкай плошчы – прыйшоў канец 1950-х, калі моцна дэкараваць дамы было ўжо нямодна і непажадана. Гэта добра бачна па вул. Парыжскай Камуны, калі спускацца да Савецкай плошчы. Чым бліжэй да плошчы, тым прасцей пабудаваныя дамы.


Фота другой паловы 1950-х гг. з таго самага месца. Яшчэ няма гасцініцы "Нёман" і бачныя задворкі будынкаў на Сацыялістычнай. Фантан на жаль таксама не захаваўся.


Сярод першых дамоў, узведзеных пасля вайны ў Гродне, былі дамы для рабочых тэкстыльнага камбіната на Падольнай. Каля 1950 г.


Трэба было таксама адбудаваць знішчаны на дзве траціны чыгуначны вакзал. Яго зруйнуюць праз сорак гадоў.


Чыгуначны мост быў адноўлены толькі ў канцы 1940-х гг.

Сучасную маставую канструкцыю вайскоўцы нацягвалі на рэшткі старога моста пры дапамозе такіх вось лябёдак.

У пачатку 1960-х, толькі амаль праз дваццаць гадоў пасля вайны, цэнтр горада збольшага набыў цяперашні выгляд. Змянілася Вялікая Траецкая (тады Кашавога).


На месцы былога Мяснога Рынка паўсталі такія інтэрнаты - цяпер банк.


Каля 1953 г. пачалі забудоўваць вуліцу Свярдова.


Пасля заканчэння вуліца выглядала як быцам у Парыжы. Фота 1955 г


Толькі каля 1960 г. забудоўшчыкі дабраліся да Савецкай плошчы.


Толькі каля 1960 г. забудоўшчыкі дабраліся да Савецкай плошчы. А паколькі дэкарыраваць дамы было забаронена спецыяльным указам М. Хрушчова, то дамы на Савецкай плошчы выглядаюць бядней чым забудова Сацыялістычнай ці Свярдлова.


Вось такі павінен быў выглядаць Палац Тэкстыльшчыкаў. Але абыйшліся без гербоў і сцягоў. І гэта вельмі добра. Праект 1956 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ліпені 1944 года, 71 год таму, Гродна ляжаў у руінах. Бамбардзіроўка горада нямецкай авіяцыяй у ноч на 22 чэрвеня 1941 г. прывяла да таго, што было знішчана каля 30%...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика