У Гродне зноў будуць судзіць журналістаў: гэтым разам за сюжэт пра літоўскія лялькі. 21.by

У Гродне зноў будуць судзіць журналістаў: гэтым разам за сюжэт пра літоўскія лялькі

21.07.2015 11:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гродзенскіх журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава завялі адміністрацыйныя справы на падставе відэасюжэту з выставы лялек у Гродне, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.


Фото: svaboda.org

Пратакол за парушэнне арт. 22.9 ч. 2 КаАП ("незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ") Алесь Кіркевіч атрымаў ад старшага лейтэнанта Аляксея Вайцешка 20 ліпеня ў час візіта ў Ленінскі РАУС Гродно. Нагодай для складання пратакола стаў размешчаны на сайце "Белсата" сюжэт пра выставу літоўскіх лялек у Гродзенскай выставачнай зале. Сведкамі ў справе праходзяць вядомы мастак Аляксандр Сільвановіч, які даваў журналістам інтэрв'ю, і яго жонка Ірына, дырэктарка выставачнай залы. Генеральнага консула Літвы ў Гродне Аўшру Чэрнявічэнэ, якая таксама з'яўляецца на відэа, у якасці сведкі не прыцягнулі.

Па словах супрацоўніка міліцыі, суд мае адбыцца прыкладна праз паўтара тыдні. Алеся Дзянісава пакуль не выклікалі ў міліцыю, пра справу ён даведаўся з тэлефоннай размовы з міліцыянтам.

Абодвух журналістаў у гэтым годзе ўжо судзілі па тым самым артыкуле. Тады іх абвінавачвалі, што яны знялі сюжэт пра выстаўку слуцкіх паясоў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі. 22 красавіка суд аштрафаваў іх на 20 базавых велічынь.
 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гродзенскіх журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава завялі адміністрацыйныя справы на падставе відэасюжэту з выставы лялек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика