На Віцебшчыне за затрымку выплаты заробкаў звольнілі 5 кіраўнікоў
29.07.2015 09:13
—
Новости Общества
|
Па дадзеных на май, на Віцебшчыне за затрымку выплаты заробкаў звольнілі 5 кіраўнікоў арганізацый, газета "Звязда".
Пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце заробкаў у рэгіёне мелі 175 арганізацый на агульную суму 96655,8 мільёна рублёў. Амаль ўсе даўжнікі (164) — арганізацыі аграпрамысловага комплексу. За несвоечасовы разлік з работнікамі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі старшынь райвыканкамаў і іх намеснікаў у 12 раёнах, а таксама чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама. 5 кіраўнікоў знялі з пасады. Сярэднямесячная зарплата ў Прыдзвінскім краі ў маі склала 5,8 мільёна рублёў. мелі будаўнікі — больш за 6,8 мільёна рублёў. У бюджэтнікаў — каля 4,7 мільёна, працаўнікоў вёскі — прыкладна 4,5 мільёна. На прамысловых прадпрыемствах сярэдні заробак — больш за 6,5 мільёна, ў сферах транспарту і сувязі, гандлю — пад 5,4 мільёна. Рост заробкаў ў маі ў адносінах да студзеня павялічыўся ў сярэднім на 565 тысяч рублёў (на 10,6%). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце заробкаў у рэгіёне мелі 175 арганізацый |
|