Самы дружны фестываль году, або канцэрт без замежных гасцей (фотарэпартаж 1 дня). 21.by

Самы дружны фестываль году, або канцэрт без замежных гасцей (фотарэпартаж 1 дня)

02.08.2015 18:16 — Новости Общества | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

У не вельмі цёплую і сонечную суботу, першага жніўня, ў цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" адкрыўся двухдзённы фестываль "Дружба". Хэдлайнерам фэсту сталі айчынныя гурты "Серебрянная свадьба", "J:Morc" і "Trubetsroy". Мы завіталі на першы дзень і выяснілі, ці насамрэч адпавядае назва падзеі і як можна адпачнуць у няяснае надвор'е.


Ехаць да месца прыйшлося каля гадзіны, калі апраўляцца на маршрутцы, на аўто будзе ў 2 разы хутчэй. Як кажуць, што тэатр пачынаецца з вешалкі, то фестываль пачынаецца з дагляду. На дзіву ён даволі аказаўся простым: можна прыносіць сваю ежу і ваду ў бутэльках да літра. Адзіная забарона была на алкаголь, фестываль стаў цалкам вольнай зонай ад алкаголю і гэта даволі незвычайнае для open-air Беларусі. Фэсты да прыеду нас не быў гатовы: сотня людзей, яшчэ толькі адчыніўшыйся сувенірныя лаўкі, некалькі кропак харчавання, ды і з надвор'ем не ўсё добра. Можна вызначыць даволі цікавыя і розныя сувеніры: тут і шмат навуковай і мастацкай літаратуры, дыскі, магнітыкі, значыкі і завушнікі. Былі, і канешне жа, вышымайкі. Але першую гадзіну пасля адкрыцця можна было заняцца толькі набыццём рэчаў у лаўках, катаннем на коне ці гульнёй на барабанах.


Прыкладна праз паўтары гадзіны пасля адкрыцця распачалася і музычная частка. Тут яна даволі цікавая, але адно расчараванне: былі запрошаны толькі беларускія выканаўцы. Год таму жа на першай "Дружбе" выступілі "Делфин", "Ногу свело", "Animal Джaz", Сяргей Бабкін. Ды і гуртоў было больш: сямнаццаць супраць дзесяці. Першымі выступілі "J:Morc". Гурт даволі знакаміты ў аматараў айчыннага року, нават мае ідэйных прыхільнікаў. Калектыў грае музыку ў жанры беларускага року: нейкая сярэдзіна паміж поп-року і пост-року, напэўна, натуральна толькі гэтаму гурту.

Далей выйшлі музыкі "Крамы" - некалі даволі вядомага беларускамоўнага гурту. Яго чымсьці можна параўнаць з аўстралійцамі " AC/DC" ці ірландцамі "U2", як і па легендарнасці ў краіне, так і па ўзросце музыкаў. А пасля іх выступілі хлопцы з даволі цікавага калектыву "Nizkiz". Яны граюць даволі сучасную для еўрапейскага слухача музыку. Іх можна назваць супрацьлегласцю мінулага гурта, нават на аўдыторыі наведвальнікаў.

Потым наступіла музычная паўза і ўзнавіліся гульні. Твістар, баявыя танцы, атракцыёны, пагуляць у цікавы футбол - даволі цікавыя заняткі, асабліва, калі ехаць у коле з сябрамі. Назва ў фэсту для гэтага падыходзячая.


Паралельна з адпачынкам наведвальнікаў, наладжваюць інструменты музыкі гурта "Trubetskoy". Так, гэты тры былыя музыкі "Ляпис Трубецкой" ды басіст "Крамбамбулі" Алесь-Францішак Мышкевіч. Калектыву вось хутка год, але сваіх песень толькі сем, прадуктыўны Міхалок з "Брутто" ужо другі альбом рыхтуе. А пакуль жа рэпертар складаецца з старых "ляпісаўскіх" хітоў: "Харе", "Керчь", "Евпатория", "Яблони", "Принцесса", Нафта" і некалькі новых. І зноў жа распачынаюць сваю праграму песняй "Трубецкой". Ужо падкадакучвае, але спяваць хочыцца. На біс музыкі выканалі адну з самых вядомых кампазіцый - "Манифест".

Стала цёмна і даволі халадно, пасля "трубяцкіх", даволі не мала наведвальнікаў пакінула прасторы Станькава. Але частака з тых, хто вырашыў ночыць і прыхільніка "Серебрянная свадьба" засталіся ля сцэны. Пра наступны гурт можна казаць шмат: гэта ўнікальная з'ява на айчыннай сцэне. Кожны тэкст песень даволі незвычанцы і нават абсурдны. І музыка вельмі якасная і граецца на розных іструментах пачынаючы ад кантрабаса, сканчваючы невялічкай канцэнтрынай.

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара і Лізавета Дубінчына.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У не вельмі цёплую і сонечную суботу, першага жніўня, ў цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" адкрыўся двухдзённы фестываль "Дружба". Хэдлайнерам фэсту сталі айчынныя гурты "Серебрянная свадьба", "J:Morc" і "Trubetsroy". Мы завіталі на першы дзень і выяснілі ці насамрэч адпавядае назва і як можна адпачнуць у няяснае надвор'е.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика