Ці дапаможа Баранавіцкі рэгіён краіне з нафтай і газам?. 21.by

Ці дапаможа Баранавіцкі рэгіён краіне з нафтай і газам?

03.08.2015 20:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заклікаў да пошукаў на тэрыторыі Беларусі карысных выкапняў, піша intex-press.

- Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ, -
заявіў 30 ліпеня кіраўнік дзяржавы. - На падобных тэрыторыях у Расіі і іншых краінах здабываецца нямала нафты і прыроднага газу, а таксама каштоўных металаў - тое, што стварае грунт дабрабыту і ўстойлівасці эканомікі кожнай дзяржавы.

Журналісты паспрабавалі высветліць, чым багатыя землі Баранавіцкага раёна. Ці магчыма каля нашага гораду адшукаць нафту, газ ці золата?

- На жаль, наш рэгіён бедны на карысныя выкапні, - патлумачыў начальнік Заходняй пошукавай здымачнай партыі Мікалай Міхадзюк. Па яго словах, у Баранавіцкім раёне можна знайсці пясчана-жвіровую сыравіну, торф і прэсную ваду, а вось нафту, прыродны газ і каштоўныя металы - наўрад ці.

Ёсць у нас і сваё багацце – вада, але, як тлумачыць геолаг, і тут не ўсё так гладка.

- У нас шмат добрай вады, але з высокім утрыманнем жалеза. Гэта не небяспечна, але прадаваць яе на рынку не атрымаецца, бо па еўрапейскіх стандартах вада павінна быць непамякчаная і нежалязіраваная, - патлумачыў Мікалай Міхадзюк.

Чытайце таксама:

В Барановичах осудили водителя, ударившего сотрудника ГАИ головой в лицо
Белорусы не следуют призыву "Купляйце беларускае!"
Инстаграм: У каких памятников и в каких позах фотографируются в Барановичах
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Intex-press паспрабавалі высветліць, чым багатыя землі Баранавіцкага раёна. Ці магчыма каля нашага гораду адшукаць нафту, газ ці золата?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика