Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль
13.09.2015 16:28
—
Новости Общества
|
У суботу, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”. Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі. У чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”. Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Мінску. Дата і месца мемарыяльнай службы будзе паведамлена пазней. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі. |
|