Адныя на палігон, іншыя на могілкі. Навошта прыбіраюць і куды вывозяць лісце з паркаў і вуліц Гродна
21.10.2015 13:23
—
Новости Общества
|
Апалае лісце цешыць рамантыкаў і стварае шмат дадатковай працы дворнікам. Для многіх яно становіцца яшчэ і нагодай задаць пытанне: навошта прыбіраецца і куды знікае лістота? Законы прыроды, цi санiтарныя нормы?У прыродзе лісце на зямлі забяспечвае абарону глебы і яе дробных насельнікаў, а таксама каранёў дрэў ад вымярзання. Перагной, у які ператвараецца лісце пасля зімы, з’яўляецца галоўнай крыніцай спажыўчых рэчываў для раслін. Усё, што дрэвы бяруць ад зямлі, яны вяртаюць ёй з апалым лісцем. У горадзе прастора рэгулюецца не толькі натуральнымі з’явамі, але і нормамі закону. Па санітарных нормах, што існавалі ў Беларусі ад 2003 года, прыбіраць ўсю тэрыторыю населеных пунктаў ад апалага лісця трэба было абавязкова. Таксама дакумент прадугледжваў вываз лісця для кампаставання на палі ці спецыяльна адведеныя дзялянкі. Нормы змяніліся ў 2009 годзе. Новая рэдакція СанПіН № 143 «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў» больш не прадугледжвае ўборкі лісцеў. Куды знiкае апалае лiсце з Гродна?У Гродне лісце па-ранейшаму збіраюць і вывозяць. Уборкай горада займаюцца некалькі арганізацый. Гродназелянбуд адказвае за паркі і скверы, на дарогах і тратуарах чысціню забяспечвае Спецаўтагаспадарка, а дваровыя тэрыторыі парадкуюць УЖРЭПы раёнаў. Акрамя таго, амаль кожная з гарадскіх установаў мае ў штаце ўласнага дворніка, каб утрымліваць у чысціні сваю тэрыторыю. Майстры Гродназелянбуда ў адказ на пытанні пра ўборку лістоты тлумачаць, што ў восеньскім Гродне гэта абавязковая штодзенная працэдура, на якую даведзены нормы і расцэнкі. Аляксандр Луневіч выказвае меркаванне, што прычынай поўнай уборкі лісця можа быць небяспека для газона: «Калі таўшчыня і шчыльнасць лісцевага пакрова вялікія, то трава можа сапрэць». Дапаўняе Ала Яроцкая: «Спачатку з газонаў і сцежак асобна збіраецца смецце — пластык ці папера, потым граблямі выграбаецца лісце, а сцежкі падмятаюцца». Потым лісце з парка вывозіцца на палігон каля вёскі Трычы. Ад лісця з вуліц папярэдне аддзяляецца бруднае і хворае, яно вывозіцца на палігон цвёрдых бытавых адкідаў, Што кажуць эксперты?Аляксандр Адаменка, начальнік аддзела дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем зямель, расліннага і жывёльнага свету Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адзначыў, што ад пакінутага лісця шкоды для прыроды не было б, а для падтрымання біяразнастайнасці гэта карысна. Святлана Дмітрыева, намеснік старшыні камітэта адзначае, што чысціня ў гарадскіх парках прывучае гаражан падтрымліваць парадак і ў навакольных лясах: «У час правядзення апошніх акцый па ўборцы прыгарадных лясоў мы адзначылі, што ў некаторых месцах, дзе раней узнікалі стыхійныя звалкі, больш не кідаюць смецця. Гэта значыць, расце культура, бо людзі ў горадзе пастаянна бачаць добры прыклад». Яна лічыць, што вываз лісця з горада не наносіць яму вялікай шкоды. Аднак абодва прадстаўнікі камітэту сказалі, што гэта толькі іх уласнае меркаванне — гарадскія нарматывы наконт гэтага адсутнічаюць. Загадчыца аддзялення камунальнай гігіены Абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аксана Філіпчук адзначыла, што незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці узгадкі пра лісце ў нарматыўным дакуменце, неабходнасць чысціні ніхто не адмяняў. Пакуль у горадзе няма адмысловых мясцовых рашэнняў, патрабаванні застануцца ранейшымі. Лісце, як і астатняе смецце, неабходна прыбіраць і вывозіць. Да таго ж, на яе думку, газоны без лісця ў парках «візуальна ўзмацняюць адчуванне чысціні». А як робяць суседзi?Першымі ў Беларусі адрэагавалі на магчымасць спыніць барацьбу з лісцем ў Мінску. У 2013 годе гарадскі савет дэпутатаў зацвердзіў правілы добраўпарадкавання, па каторых лісце з горада выдаляецца выбарачна. З праезжай часткі вуліц, тратуараў, а таксама з адлегласці ў 10 метраў ад іх, з двароў ля жылых дамоў лісце вывозяць цалкам. У парках і скверах ачышчаюць толькі дарожкі і тэрыторыю ў 5 метраў паабапал. У астатніх месцах лісце застаецца да вясны. Пра мэтазгоднасць выбарачнай уборкі ў сеціве выказваліся прадстаўнікі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Баравікоў і Таццяна Шэмянкова, навуковец-дэндрролаг з інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Максім Ярмохін. Іх меркаваннем, выбарачная уборка дазваляе вытрымаць баланс паміж інтарэсамі прыроды і бяспекай для чалавека. З 2014 года адмовіліся ад агульнай уборкі лісця ў Магілёве. Старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў акрамя магчымасці захавання экалагічнага балансу звярнуў увагу і на эканаміны бок справы — частковая адмова ад уборкі дазволіць эканоміць грошы з гарадскога бюджэту. Урад Масквы таксама Патрабаванне пакідаць лісце пад дрэвамі і кустамі ў лесапарках, парках, садах і скверах ёсць ва ўкраінскіх «Правілах утрымання зялёных насаджэнняў у населеных пунктах». Гэты дакумент дзейнічае ад 2006 года. Атрымліаецца, што зараз у суседскіх парках лісце жаўцейшае, але ў хуткім часе, магчыма, і трава ў іх будзе зелянейшаю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адныя на палігон, іншыя на могілкі. Навошта прыбіраюць і куды вывозяць лісце з паркаў і вуліц Гродна Апалае лісце цешыць рамантыкаў і стварае шмат дадатковай працы дворнікам. Для многіх яно становіцца яшчэ і нагодай задаць пытанне: навошта прыбіраецца і куды...
|
|