Іншы бок Савецкай плошчы. Што хаваецца за фасадам дома Мураўёва
21.10.2015 14:38
—
Новости Общества
|
У Гродне падрастае чарговае пакаленне, якому ані разу не давялося пабываць унутры дома Мураўёва на Савецкай плошчы. Усіх вабіць прыгожы будынак, але якi ён унутры амаль ніхто не ведае. «Твой стыль» патрапіў ва ўнутраны дворык дома і ўбачыў, што хаваецца за адноўленым фасадам. Будынак у цэнтры Гродна пустуе з 1991 года. Пра зніклыя элементы дэкору ды страчаныя інтэр'еры пісалі не раз. Вядома, што гарадзенцы ніколі не ўбачаць вітражы і каляровыя ліхтары, старадаўнія кафляныя печы з ляпнымі пазалочанымі картушамі, фрэскі і драўляную разьбу на сценах. Не ўздымуцца па старой лесвіцы з каванымі парэнчамі. Будаўнікі, якіх мы сустрэлі на месцы, расказалі, што домам, у якім планавалася адкрыць гатэль, зацікавіліся кітайскія інвестары. Азіяцкія бізнесоўцы ўжо прыязджалі і аглядалі аб’ект. Папярэдні інвестар, страхавое таварыства «Мега Поліс», хоча пазбавіцца ад даўгабуда. Раней фірма называлася «Беларускі народны страхавы пенсійны фонд». У кастрычніку 2014 года Міністэрства фінансаў пазбавіла фірму ліцэнзіі і такім чынам прымусіла прыпыніць дзейнасць. Яшчэ раней кіраўніцтва фонду патрапіла ў карупцыйны скандал, у выніку якога страціла значную частку кліентаў.
Побач з таямнічым домам стаіць яшчэ адзін стары будынак, якi таксама знаходзіцца ў аварыйным стане. Будаўнікі распавялі, што ў планах яго знос, на гэтым месцы плануецца стаянка. У гарвыканкаме і аблвыканкаме растлумачыць сітуацыю з будынкамi, у прыватнасці з магчымым продажам кітайцам, нам не змаглі. Упраўленне прыватізацыі гарвыканкама і фонда «Гроднааблмаёмасць» перанакіроўвалі адзін да аднаго і тлумачылі, што гэта не ў іх кампетэнцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне падрастае чарговае пакаленне, якому ані разу не давялося пабываць унутры дома Мураўёва на Савецкай плошчы. Усіх вабіць прыгожы будынак, але якi ён унутры... |
|