Што атрымае Вілейка да "Дажынак": важныя змены ў горадзе
21.10.2015 16:32
—
Новости Общества
|
Якія яшчэ найбольш важныя змены ў горадзе адбудуцца да абласнога свята, што папярэдне намечанае на 14 лістапада. ![]() На цэнтральнай плошчы правядуць рамонт фантана. ![]() Значныя змены чакаюць Палац культуры. Абновяць фасад будынка, уставяць новыя вокны. Набудзе новы выгляд палац не толькі звонку: адрамантуюць яго і ў сярэдзіне. ![]() Зменіцца і плошча Свабоды. Там ужо добраўпарадкавалі сквер. У гарадскім парку, дзе сёлета з’явіліся дзіцячая і спартыўная пляцоўкі, унізе каля старой танцпляцоўкі плануюць зрабіць лесвіцу да Віліі. На тэрыторыі парку мяркуюць прадоўжыць устаноўку агароджы. Ля рынку абсталявалі зону паркоўкі. Кожнаму прадпрыемству ці арганізацыі пастаўленыя задачыШмат дзе ў Вілейцы абнаўляюць фасады будынкаў, прыводзяць у парадак дваровыя тэрыторыі. Таксама мяняюць апоры асвятлення, лініі электраперадач. Асвятленне мяняюць на святлодыёдная. Яно яшчэ больш эканамічнае, чым энергазберагальныя. ![]() Увогуле, кожнаму прадпрыемству ці арганізацыі пастаўвілі свае задачы. Задзейнічалі таксама прыватныя арганізацыі. Працягнуцца працы на гарадскім стадыёне. Пасля таго, як скончылася першая чарга прац — будаўніцтва адміністрацыйны-бытавога корпуса, пачнецца другі этап. Напачатку плануюць узвесці новую агароджу. На вуліцы Кастрычніцкай замянілі цеплавыя сеткі, пакладуць новае асфальтабетоннае пакрыццё. Некаторыя планавыя працы таксама мяркуюць завяршыць да абласных «Дажынак» — як будаўніцтва ліўневай каналізацыі і добраўпарадкаванне вуліцы 1 Мая. — Яшчэ зносяцца старыя трухлявыя дамы і канструкцыі, якія псуюць выгляд горада. На гэтых пляцоўках у наступным годзе будзе весціся будаўніцтва, — кажа намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Чарменскі. — Важна, каб людзі адносіліся да ўсіх прац з разуменнем, таму што іх праводзіць неабходна. І ўладзе разам з жыхарамі трэба знаходзіць узаемаразуменне. Заўсёды можна дамовіцца, пайсці адзін аднаму насустрач — як, напрыклад, у выпадку зносу трухлявых пабудоў. Будзе новае азярцоДа свята добраўпарадкуюць уезды ў горад. Правядуць рамонт шэрагу вуліц (у планах — Лаўрыновіча, Валынца, Вадап’янава, Шубіна, Прывакзальная, 1 Мая, Кастрычніцкая). ![]() А на выездзе на Маладзечна ідзе высечка хмызняку і добраўпарадкоўваецца азярцо. — Адзін раз зробім — і краявід зменіцца. Адно, што бур’ян рос, а што будзе на яго месцы азярцо, — тлумачыць Аляксандр Чарменскі. — Пераважна нацэльваемся так, каб гэта былі не разавыя мерапрыемствы. Добраўпарадкуем горад, каб тут было камфортна жыць. І пасля «Дажынак» плануем актыўна працаваць па навядзенні парадку ў Вілейцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якія яшчэ найбольш важныя змены ў горадзе адбудуцца да абласнога свята, што папярэдне намечанае на 14 лістапада. |
|