На Савецкай прарвала трубу: цэнтр горада без вады, закрыліся кавярні і крамы. 21.by

На Савецкай прарвала трубу: цэнтр горада без вады, закрыліся кавярні і крамы

26.10.2015 14:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Савецкай вуліцы падымаюць стары брук, каб ліквідаваць парыў трубы, пiша «Твой стыль».


Без вады засталася вядомая кавярня «Раскоша» і шэраг крам. Жыхары дамоў і супрацоўнікі офісаў вымушаныя браць ваду на вуліцы і карыстацца часовай прыбіральняй.



У панядзелак раніцай на вуліцы Савецкай у раёне дамоў 6 і 3 пад старым брукам адбыўся парыў трубы, у выніку якога перапоўненая вада з каналізацыі пачала выходзіць на вуліцу. У лічаныя хвіліны супрацоўнікі водаканала паспелі папярэдзіць сур’ёзную паводку ў цэнтры горада, своечасова адключыўшы ваду.


Зараз без вады знаходзяцца некалькі дамоў на вуліцы Савецкай — у тым ліку кавярня «Раскоша». Калі ж работнікі офісаў могуць абысціся без вады і карыстаюцца прывезенай бочкай, то кавярні прыйшлося закрыцца. Работнікі водаканала абяцаюць, што да вечара вырашаць праблему. Але мінулы выпадак паказаў, што працы ў цэнтры горада не такія ўжо і лёгкія. Летам адбылася падобная сітуацыя. Тады таксама абяцалі справіцца за некалькі гадзін, але, як паказала практыка, не хапіла нават сутак.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Савецкай вуліцы падымаюць стары брук, каб ліквідаваць парыў трубы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика