У Польшчы заснаваны цэнтр, дзе будуць працаваць зволеныя ў Беларусі навукоўцы. 21.by

У Польшчы заснаваны цэнтр, дзе будуць працаваць зволеныя ў Беларусі навукоўцы

10.11.2015 10:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бліжэйшую суботу ў Варшаўскім універсітэце ўрачыста адкрыецца Цэнтр беларускіх даследаванняў. Мяркуецца, што ён дасць магчымасць працаваць і развівацца беларускім навукоўцам, якія паводле палітычных прычынаў не могуць праводзіць незалежныя навуковыя даследаванні ў Беларусі, паведамляе "Радыё Свабода".

Афіцыйная ўрачыстасць запланаваная на 14 лістапада ў Бальнай залі Палацу Тышкевічаў-Патоцкіх у Варшаве. Цэнтр беларускіх даследаванняў адкрываецца пры Асяродку вывучэння Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўніверсітэту.

У вялікай ступені цэнтр арыентаваны на навукоўцаў з Гродна, якія былі апошнім часам звольненыя з працы.

Пасля ўрачыстага адкрыцця ў Варшаве пройдзе навуковая канферэнцыя з удзелам беларускіх навукоўцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вялікай ступені цэнтр арыентаваны на навукоўцаў з Гродна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика