Унікальныя зашчэпкі і сляды скарбашукальнікаў: экскурсія па былой Медыцынскай акадэміі Жылібера
23.11.2015 13:34
—
Новости Общества
|
Журналістка « Каштоўнасці на тэрыторыі былой медыцынскай акадэміі знаходзяцца літаральна пад нагамі. Пліткі, якой вымашчаны падворак, больш не знойдзеш нідзе ў горадзе — не трапляецца такі ж узор. Калі будынак выкарыстоўваўся як медыцынская школа, над яе ўваходам быў надпіс на латыні «Тут смерць служыць для жыцця». Спачатку існаваў толькі цэнтральны будынак, а ў ХІХ ст. князь Чацвярцінскі дабудаваў дзве вежы з купаламі. Пасля з’явіліся флігелі. — Па цэгле можна даведацца стагоддзе пабудовы, — кажа Наталля. На жаль, мы не знайшлі ніякіх маркіровак і датаў. Каваная лесвіца ў будынку незвычайна плаўная. У пакоях шмат закругленых вуглоў, асабліва ў нішах, дзе раней былі печы. Магчыма, гэта звязана з забабонамі людзей, што жылі на два-тры стагоддзі раней за нас. Лічылася, што нячыстая сіла можа вылецець з агню толькі пад прамым вуглом. ![]() Цяжка здагадвацца, што было ў тых ці іншых пакоях, бо не захавалася ніякіх дакументаў. Магчыма, яны былі знішчаныя ў час вайны, вывезеныя, або захоўваюцца ў архівах, да якіх пакуль няма доступу. ![]() З вакон вежаў відаць круты вальмавы дах на флігелях, які характэрны для краін Прыбалтыкі і Германіі. Будынак чакала перапланіроўка. У вежах з’явіліся перагародкі. ![]() А некаторыя пакоі «разлучылі», заклаўшы дзверы. Сыходзячы са стылю лічбаў, дзверы нумаравалі, калі Гродна быў польскім. На некаторых вокнах захаваліся ўнікальныя зашчэпкі тых часоў. І нават цікавыя механізмы, якія працавалі на прынцыпу карамыслаў, падтрымлівалі раўнавагу і не давалі парывам ветра зачыніць акно. ![]() На дзвярах таксама былі ўпрыгожванні. ![]() ![]() У час Тызенгауза ўжо існавалі шпалеры, таму можна дапусціць, што частка пакояў была абклеена імі. Увогуле раней сцены абівалі тканінай — аксамітам, атласам, парчой або сітцам. У XVIII ст. пакоі асвятляліся толькі свечкамі, у ХІХ ст. з’явіліся газавыя лямпы. У акадэміі захаваўся ліхтар тых часоў. Старое атапленне — печкі - наўрад ці можна аднавіць, бо нельга знайсці тагачасны кафель. Шмат печак разбурылі раней, ад іх засталіся толькі нішы. Шмат — ужо пасля таго, як будынак апусцеў. Скарбашукальнікі вырывалі каштоўныя дзверкі і разбуралі печы ў пошуках скарбаў. Месца, дзе калісьці была печка. Калісьці тут, дзе цяпер атракцыёны, быў батанічны сад Жылібера. А тут — ружавы сад княгіні Чацвярцінскай. Будынак пустуе і чакае інвестара або неабыякавага гарадзенца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы прайшлiся з краязнаўцам Наталляй Канюк па закінутым будынку, што чакае інвестара, і паспрабавала знайсці ўнікальныя рэчы, што пражылі два-тры стагоддзі. |
|