"Мова TUT" пазнаёміць з архівам вуснай гісторыі і беларускай лацінкай ужо заўтра. Прыходзьце
23.11.2015 16:36
—
Новости Общества
|
![]() Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» запрашае на чарговую сустрэчу, падрыхтаваную разам з грамадскім аб’яднаннем «Гісторыка». Яго чальцы і валанцёры распавядуць пра «Беларускі архіў вуснай гісторыі», які нядаўна ўвасобіўся ў друкаванае выданне і мультымедыйны дыск. А таксама пра простыя законы ўжывання беларускай лацінкі. Сустрэча адбудзецца ў аўторак, 24 лістапада, а 19-й. Што такое «Гісторыка» і чым яна займаецца, навошта збірае архіў вуснай гісторыі, што трэба, каб спрычыніцца да гэтай справы і ці кожнаму яна па плячы. Андрусь Мастыка, супрацоўнік Беларускага архіва вуснай гісторыі распавядзе пра справу ў кожнай падрабязнасці. Уладзь Кошчанка, мовазнаўца, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распавядзе пра правілы ўжывання і напісання беларускай лацінкі, падкажа, як выправіць напісанне імя і прозвішча ў пашпарце паводле правілаў беларускай лацінкі. У кожнага ўдзельніка сустрэчы будзе магчымасць папрактыкавацца! Запрашаем усіх ахвотных у Галерэю TUT.BY у аўторак, 24 лістапада, а 19-й гадзіне (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны! Дзеткамі наведнікаў моўных сустрэчаў будуць апекавацца адмыслоўцы
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разам з ГА "Гісторыка" дазнаемся пра "Беларускі архіў вуснай гісторыі", які нядаўна ўвасобіўся ў друкаванае выданне і мультымедыйны дыск. А таксама пра простыя... |
|