Як украінцы ставяцца да беларусаў. Апытанне на вуліцах Львова. 21.by

Як украінцы ставяцца да беларусаў. Апытанне на вуліцах Львова

02.12.2015 09:12 — Новости Общества | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

Начны цягнік Мінск – Львоў. Стук калёс па рэйках і бясконцае мноства думак, што не даюць спаць. За чатырнаццаць гадзін у галаве перакруціш паў жыцця. Менавіта столькі цягнецца падарожжа  ў культурную сталіцу Украіны - Львоў.

Раскінуўшыся на рацэ Полтва горад Львоў уражвае сваёй веліччу і непаўторнасцю. Кожны вугал, кожны камень тут дыхае гісторыяй: вакзал, плошча свабоды, рынкавая плошча. Такое адчуванне, што трапіў у Еўрапейскі горад сямнаццатага стагоддзя, у якім толькі шыльды на украінскай мове.

Так як мой гатэль знаходзіўся ў цэнтры горада, то шмат помнікаў гісторыі мне трапілася на шляху да яго. Першае, што мяне здзівіла – гасціннасць украінцаў. Я спецыяльна правёў эксперымент: размаўляў на рускай мове. Да майго здіўлення ні водны украінец не выказаў варожасці не гледзячы на тое, што фактычна Україна вядзе баявыя дзеянні супраць Расіі.

Людзі ахвотна ішлі на кантакт, размаўлялі, адказвалі на пытанні. Такога я не магу сказаць про родную Беларусь, дзе людзі ў сваёй большасці зачынены ў сваіх думках.

Другое, што кінулася ў вочы – добры стан гістарычных аб’ектаў. Увогуле увесь Львоў гэта адзін вялізны гістарычны аб’ект, бо звычайныя будынкі, дзе жывуць людзі, школы, бальніцы – гістарычныя помнікі. Асаблівую асалоду адчуваеш ад горада, калі гуляешь уночы па вузкім вулачкам.

Кошт прадуктаў харчавання адрозніваецца ад нашых: крыху танней, але ні ў якае параўнанне не ідуць рэстараны і кафэ. Якасць якіх на высокім узроўні ў Львове. Хутка, смачна, танна. Тое, чаго так не хапае беларускім кафетэрыям.

Развітвацца з гэтым горадам- казкай было цяжка, але мяне грэла надзея на тое, што я хутка вярнуся туды ізноў.

Акрамя таго, я прывёз з Львова апытанку. Мы спыталі украінцаў, што яны думаюць пра гістарычныя карані украінцаў, беларусаў і рускіх, якія асацыяцыі ў іх выклікае наша краіна і ці змогуць яны назваць хаця б аднаго знакамітага беларуса.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы спыталі украінцаў, што яны думаюць пра гістарычныя карані украінцаў, беларусаў і рускіх, якія асацыяцыі ў іх выклікае наша краіна і ці змогуць яны назваць хаця б аднаго знакамітага беларуса.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика