У Віцебску на аўкцыён выставяць некалькі старадаўніх будынкаў
04.12.2015 10:18
—
Новости Общества
|
Старадаўні дом № 28 на вуліцы Камсамольскай у Віцебску паспрабуюць прадаць з аўкцыёна. Гэткі ж лёс чакае і будынкі на вуліцы Калініна і Смаленскай плошчы. Дом на былой Ніжне-Пятроўскай вуліцы адносіцца да забудовы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Людзей з будынка даўно адсялілі, шмат гадоў ён стаяў без нагляду і паступова «З 10 лютага 2015 года будынак знаходзіцца на балансе ЖРЭТ Кастрычніцкага раёна. Для дома распрацавалі пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці, яго ацэнку зрабілі спецыялісты ААТ «Белрэстаўрацыя», — паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама. Дом плануюць прадаць з аўкцыёна, які адбудзецца 30 снежня. Пачатковы кошт — каля 4,4 млрд рублёў. Будынак можа быць выкарыстаны як пад жыллё, так і для стварэння нейкага бізнэсу, за выключэннем ігравога і рытуальных паслуг. У гэты ж дзень на аўкцыён выставяць яшчэ дзве гісторыка-культурныя каштоўнасці: дом № 20 на вуліцы Калініна (пачатковы кошт — каля 2,23 млрд рублёў) і дом № 4 на Смаленскай плошчы (пачатковы кошт — каля 2,82 млрд рублёў). ![]() ![]() Нагадаем, што, нягледзячы на правядзенне некалькіх аўкцыёнаў, так і не прадалі старадаўнія дамы на вуліцы Дзімітрава, хоць іх кошт Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дом з эркерамі" на Камсамольскай можа быць выкарыстаны пад жыллё і для стварэння бізнэсу, за выключэннем ігравога і рытуальных паслуг.
|
|