Не па-зімоваму цёпла: прагноза надвор'я на тыдзень. 21.by

Не па-зімоваму цёпла: прагноза надвор'я на тыдзень

21.12.2015 12:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыдні захаваецца не па-зімоваму цёплае надвор’е. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 7 градусаў цяпла, днём паветра будзе прагравацца да 10 градусаў вышэй за нуль, пiша «Твой стыль».


Фота Вольгі Корсун

21 снежня. Сонца ў гэты дзень будзе рэдка паказвацца з-за аблокаў. У другой палове дня чакаецца дождж, які будзе ісці да позняга вечара. Вецер паўднёва-заходні, 5 м/с.

Раніца: +4°С

Дзень: +5°С

Вечар: +5°С

22 снежня. Да самага вечара будзе трымацца пахмурнае надвор’е, і толькі пад канец дня неба ачысціцца ад аблокаў. Начны моцны дождж раніцай стане слабей. Ён будзе працягваць ісці ўвесь дзень і скончыцца толькі ўвечары. Вецер заходні, 6−10 м/с.

Ноч: +6°С

Раніца: +6°С

Дзень: +6°С

Вечар: +5°С

23 снежня. Воблачнае надвор’е будзе трымацца да самага вечара. Без ападкаў. Вецер заходні, 7 м/с.

Ноч: +7°С

Раніца: +9°С

Дзень: +10°С

Вечар: +10°С

24 снежня. Неба будзе ясным з самай раніцы, а да вечара зацягнецца аблокамі. Без ападкаў. Вецер заходні, 3−7 м/с.

Ноч: +8°С

Раніца: +6°С

Дзень: +6°С

Вечар: +3°С

25 снежня. На працягу ўсяго дня будзе стаяць воблачнае надвор’е. Днём, магчыма, пройдзе дождж, але ён скончыцца яшчэ да наступлення вечара. Вецер заходні, 3,8 — 6,6 м/с.

Ноч: +3°С

Раніца: +4°С

Дзень: +8°С

Вечар: +7°С

26 снежня. Увесь дзень будзе хмарным. Большая частка дня пройдзе без ападкаў, а да вечара чакаецца дробны дождж. Вецер заходні, 6,3 — 9 м/с.

Ноч: +4°С

Раніца: +3°С

Дзень: +5°С

Вечар: +6°С

27 снежня. З раніцы і да самага вечара неба будзе схавана за аблокамі. Ноччу, магчыма, пройдзе дробны дождж. З раніцы і да завяршэння дня ападкаў не чакаецца. Вецер паўночна-заходні, 5 — 6 м/с.

Ноч: +2°С

Раніца: +1°С

Дзень: +2°С

Вечар: +1°С

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 7 градусаў цяпла, днём паветра будзе прагравацца да 10 градусаў вышэй за нуль.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика