Самалёт з Бермудаў, абеды з "Вены" і экзамены ў Англіі: адзін дзень з жыцця Гродзенскага аэрапорта
15.01.2016 11:04
—
Новости Общества
|
Пасажыры, што адлятаюць з гарадзенскага аэрапорта, бачаць толькі сэрвісную частку — залы чакання, мытны і памежны кантроль, перон і частку лётнага поля. Але гэта — толькі вяршыня айсберга. Каб убачыць больш, трэба зайсці сюды праз службовы ўваход, як зрабіў карэспандэнт « У будынку аэрапорта размяшчаецца большасць спецыяльных служб гарадзенскага філіяла «Белаэранавігацыі», які абслугоўвае аэрапорт. Будынак аэравакзала пачалі будаваць за савецкім часам, у сярэдзіне 80-х, але так і не скончылі. Зараз яго беспаспяхова спрабуюць прадаць з аўкцыёну. Тым не менш, залы чакання абсталяваны кандыцыянерамі, ёсць кавярня і тэлевізар, можна скарыстацца з пакою маці і дзіцяці. Супрацоўнікі аэрапорта праходзяць на працу праз КПП. Першай тут з’яўляецца дзяжурная змена — каб праверыць і падрыхтаваць узлетна-пасадачныя палосы і астатнія элементы лётнага поля ды пазнаёміцца з планам палётаў на дзень. Ад гэтага месца і моманту патрапляеш адразу ў іншае вымярэнне часу. Незалежна ад зімовага ці летняга перыяду, у авіяцыі карыстаюцца сусветным каардынаваным часам — UTS. Ад нашага мясцовага ён розніцца на тры гадзіны ў меншы бок. Спецыялістам, што маюць дачыненне да абслугоўвання самалётаў і забеспячэння палётаў, трэба прайсці медыцынскі кантроль. У медпункце «ведаюць усе балячкі»Старшы дыспетчар Уладзімір Любіцкі, які знаёміць мяне з жыццём аэрапорта, жартуе, што нават па вонкавым аглядзе фельдшар Ірына Дуброўская можа вызначыць стан любога супрацоўніка аэрапорта. Маўляў, «тут ведаюць усе нашы балячкі». Супрацоўнікі праходзяць абавязковыя праверкі - тэст на алкаголь, праверку ціску ды іншыя. Апошнім праходзіць медкантроль кіраўнік палётаў - ён павінен упэўніцца, што ўвесь персанал атрымаў допуск да працы. Калі пасажырам патрэбна медыцынская дапамога, іх таксама скіроўваюць сюды. Добрая памяць — прафесійная неабходнасцьНаступная абавязковая працэдура перад пачаткам палётаў - інструктаж дзяжурнай змены. Ён заўсёды праводзіцца з гуказапісам. Але я маю магчымасць упэўніцца, што запісваюць не толькі прыборы — Віктар па памяці паўтарае змест ранішняй планёркі амаль цалкам. Успамінае, якія прагнозы даваў на бліжэйшыя гадзіны першы сіноптык, які аэрадром для палётаў на сёння вызначаны як запасны, як інжынер аэрадромнай службы характэрызаваў стан лётнага поля і што дзяжурны дыспетчар казаў пра планаваныя палёты і вышыні. Перад інструктажом кіраўнік палётаў абавязкова наведвае сіноптыка. Тамара Дзідэнка расказвае, як складаюцца зводкі надвор’я. Паказвае карты, распавядае пра разлікі вятроў на вышынях: — Тут падходзіць фронт, гэта трэба ўлічваць ужо сёння, а ўплыў гэтага «грабеньчыка» пакуль не істотны, яго адчуем толькі заўтра". Лётныя экіпажы перад вылетам таксама сіноптыкаў не мінаюць. Яны прыходзяць асабіста ўдакладніць метэаабстаноўку. Радыёбюро — пункт сувязі з цэлым светамРазглядаючы прынятую мінулай ноччу тэлеграму з лічанымі радкамі тэксту, цяжка паверыць, што ў іх змяшчаецца інфармацыя пра запыт самалётам дазволу на выкарыстанне беларускай паветранай прасторы, марка паветранага судна, яго маршрут, бартавы нумар і эшалон руху. У доўгім шэрагу расшыфраванай адмыслова для мяне інфармацыі прыцягвае ўвагу слова «Бермуды» — менавіта ў палёце з гэтых загадкавых выспаў самалёт Іл-76 запытваў дазволу на пасадку ў гарадзенскім аэрапорце. Вялікія самалёты перавозяць самыя розныя грузы: ад пародзістых коней і свежых кветак, да тэхнікі і спецыяльнага абсталявання. Часта здараецца, што дазвол на пасадку запытваюць самалёты бізнес-класу. Такія выкарыстоўваюць замежныя бізнесмэны, калі прылятаюць у Гродна па справах. Наступны пункт нашага падарожжа па аэрапорце — участак электрычнага і радыётэхнічнага забеспячэння палётаў. Амаль заўсёды замкнёным застаецца памяшканне, дзе ўсталявана сістэма аўтаматычнай фіксацыі інфармацыі. Пры неабходнасці можна аднавіць «карцінку» ці запіс эфірнай сувязі з любога моманту. Дзмітрый Парцянікаў, тэхнік па радыёлакацыі і навігацыі, удакладняе, што па правілах запісы трэба захоўваць не менш за месяц, але аб’ем памяці сістэмы дазваляе захоўваць інфармацыю нават за некалькі гадоў. Маё пытанне пра тое, ці бываюць ў эфіры жарты, падаецца не да месца — тут, кажуць, не жартуюць — ўсё сур’ёзна. Траціна дыспетчараў - дзяўчатыВышэй за ўсіх у аэрапорце працуюць дыспетчары кіравання паветраным рухам. Мноства святла, што ідзе ад суцэльных вялізных вокнаў, амаль асляпляе пасля цемнаватага калідора. Чарговае прыемнае здзіўленне: амаль трэцяя частка гарадзенскіх дыспетчараў - дзяўчаты, нядаўнія выпускніцы акадэміі грамадзянскай авіяцыі. Юля Цітова і Вікторыя Марозава распавялі, што працуюць больш за год і ўжо атрымалі допуск на самастойную працу — на дыспетчарскім пункце малой авіяцыі. За другім пультам працуе Уладзіслаў Карчэўскі. Яго дыспетчарскі стаж — больш за 30 гадоў. Ён расказвае, што дыспетчар працуе ад моманту запуску рухавікоў самалёта да выхаду з зоны кантролю па гарызанталі ці па вышыні. Экзамены здаюць у АнглііАдказнасць і пастаянная сканцэнтраванасць — неад’емная частка прафесіі. Алег кажа, што праца дыспетчара ў Гродне, дзе самалётаў менш, не лягчэй чым у калегаў з буйных аэрапортаў. Кваліфікацыя патрэбна аднолькавая, бо ў адсутнасць актыўнага руху нават цяжэй утрымліваць увагі. Пастаянныя трэніроўкі дазваляюць напрацоўваць хуткасць рэакцыі і ўстойлівасць да стрэсаў. Многа ўвагі надаецца і тэхнічнай вучобе персанала — праверка ведаў правіл і інструкцый прадугледжваецца двойчы на год, допуск да працы на новым узроўні даецца па выніках экзаменаў, а ўдасканальваюць англійскую і здаюць моўныя экзамены гарадзенскія дыспетчары ў Англіі. Дыспетчары кіравання паветраным рухам з Гродзенскага аэрапорта вядуць перамовы з экіпажамі самалётаў на рускай і англійскай мовах. Узровень валодання англійскай мовай яны пацвярджаюць у Англіі. Заўжды ў гарачым рэзервеТрохі ў баку ад адміністратыўнага будынка аэрапорта месціцца аварыйна-ратавальная станцыя. Кіраўнік службы, Сяргей Прохар распавядае, што ў гарачым рэзерве заўсёды стаяць два спецыялізаваныя пажарныя аўтамабілі з запасам вады і пенаўтваральніка, а дзяжурныя разлікі ў любы час гатовыя да прыняцця паветраных судоў. Рэальных пажаранебяспечных сітуацый на аэрадроме ў Гродне ніколі не было, аднак практычныя заняткі з іх адпрацоўкай тут праводзяцца рэгулярна Што тычацца працы ў надзвычайных сітуацыях, то мінулым летам ратавальнікам даводзілася тушыць узгаранне травы паблізу аэрадрома і пажар жылога дома ў Абухаве. Асенізатарская машына — самая прыгожая і далікатнаяЯшчэ адну таямнічую старонку з жыцця аэрапорта адкрывае Сяргей Барданкоў з транспартнай службы. Тут знаходзяцца машыны, якія абслугоўваюць самалёты і лётнае поле. З асаблівым гонарам паказвае ён асенізатарскую машыну. Для аэрапорта гэта — жыццёвая неабходнасць. Яна абсталявана магутнай вакумнай помпай і сістэмай прамыўкі, што дазваляе за лічаныя хвіліны вычысціць прыёмныя бакі самалёта без непасрэднага ўмяшальніцтва чалавека. Сяргей Барданкоў называе асенізатарскую машыну «прыгожай і далікатнай». - Берагу яе, як Кашчэй сваё жыццё, — кажа ён. Палёты ў Бургас і Анталію, а харчаванне з «Вены»Старшы дыспетчар Уладзімір Любіцкі расказвае, што летам з Гродна лятаюць рэгуляргныя рэйсы ў Калінінград, у мінулым годзе з’явіліся таксама чартарныя палёты ў Балгарыю — Боінг 737 авіякампаніі «Белавія» дастаўляў пасажыраў у Бургас. Уласнай сталовай у аэрапорце няма, таму, калі на чартары патрабуецца харчаванне, яго прывозяць з горада. Аэрапорт мае дамову з рэстаранам «Вена» — менавіта там камплектуюць індывідуальныя наборы ежы для гарадзенскіх пасажыраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасажыры, што адлятаюць з гарадзенскага аэрапорта, бачаць толькі сэрвісную частку - залы чакання, мытны і памежны кантроль, перон і частку лётнага поля. Але гэта -...
|
|