Ад мора да мора і назад. Энтузіясты паказалі гісторыю Беларусі на інтэрактыўнай мапе. 21.by

Ад мора да мора і назад. Энтузіясты паказалі гісторыю Беларусі на інтэрактыўнай мапе

25.01.2016 15:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Байнэце з'явіўся гістарычны праект, якога, магчыма, шмат каму не хапала. Цяпер кожны можа зручна і з цікавасцю паднавіць свае веды па гісторыі краіны.

Праект «Мапа станаўлення Беларусі» быў запушчаны 25 студзеня і цяпер імкліва распаўсюджваецца ў сацсетках. Інтэрактыўная мапа паказвае, як змянялася тэрыторыя нашай краіны ў розныя гістарычныя перыяды і з чым гэта было звязана.

Яна даступная на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Аўтар праекта дызайнер Аляксей Чаранкевіч першапачаткова хацеў проста асвяжыць уласныя веды па гісторыі Беларусі, і ўжо потым зразумеў, што можа дапамагчы і іншым.

Аляксей Чаранкевіч «Гады два таму я вырашыў, што хачу асвяжыць свае веды па гісторыі Беларусі, узяў цудоўную кніжку Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя», пачаў яе чытаць і ў нейкі момант зразумеў, што трошкі згубіўся ў часе і месцы, і нейкая каша ў галаве атрымліваецца. У мяне адразу нарадзілася ідэя, што з гэтага можна намаляваць класную інфаграфіку», — распавёў Аляксей.

Некаторы час ён выношваў гэтую задумку, рабіў эскізы. Канчаткова ідэя праекта сфармавалася ў маі мінулага года, тады ж пачалася і рэалізацыя.

«Сам бы я ўсё не адолеў, мне дапамагалі калегі па працы і проста сябры, якія ў некаторых дысцыплінах разбіраюцца лепш за мяне — гэта фронт-энд распрацоўшчык, капірайтэры, перакладчыкі, іншыя дызайнеры, без кансультацыі якіх у мяне б не атрымалася. Вядома, пры такой колькасці людзей хтосьці павінен быў усім запраўляць, таму ў нас у праекце быў менеджэр».

Каманда працавала на энтузіязме — жаданні самім разабрацца ў гісторыі і вырашыць цікавую дызайнерскую задачу, распавёў Аляксей.

Гісторыкаў да праекту не прыцягвалі. «Калі б я папрасіў кагосьці падабраць ўсе дадзеныя замест мяне, гэта было б скажэннем першапачатковага пасылу», — адзначыў аўтар ідэі.

Акрамя таго, дадаў ён, каманда адмыслова «не лезла ў нетры» і старалася выкарыстоўваць агульнавядомыя факты гісторыі. Ды і сам праект першапачаткова ствараўся выключна як аматарскі.



Настасся САЛАНОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мапа паказвае, як змянялася тэрыторыя нашай краіны ў розныя гістарычныя перыяды і з чым гэта было звязана.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика