Жыхары Новалукомля пратэставалі каля гарвыканкама супраць платнай рыбалкі ў мясцовым возеры
28.01.2016 10:14
—
Новости Общества
|
Перад будынкам гарвыканкама адбыўся стыхійны мітынг, у якім узялі ўдзел каля 200 чалавек, не згодных кожны раз плаціць па 50 тысяч рублёў за лоўлю рыбы ў Лукомскім возеры. Пра мітынг і сустрэчу са старшынём гарвыканкама распавёў кіраўнік суполкі СПБ на Лукомльскай ДРЭС Аляксей Габрыель. Паводле ягоных словаў, рыбалка тут была бясплатная. Потым Лукомскае возера аддалі ў арэнду прыватнаму прадпрымальніку і ён увёў плату за рыбалку. Аднак большасць мясцовых жыхароў пра гэта не ведала. Між тым рыбалка на возеры, якое з’яўляецца тэхнічным вадаёмам ДРЭС, — традыцыйны занятак для жыхароў горада. «У нас працуе восем блокаў, і кандэнсат спускаюць у возера, ён цёплы — +25 градусаў. Вада ў гэтым месцы не замярзае, дужа актыўна растуць водарасці. Таму адмыслова запускаюць малькоў таўсталобіка, каб ён еў расліннасць.Таўсталобік гадуецца ў Лукомскім возеры вялікі, пад 30 кілаграмаў. Дык што гэта? Мы працуем на ДРЭС, а з нас яшчэ грошы дзяруць? Людзі не ведалі, пайшлі ў выходныя, а ім кажуць: „Плаці!“ А што „плаці“, каму „плаці“? За што „плаці“?» - задае пытанні прадстаўнік СПБ. Дарэчы, каб унесці плату, трэба ехаць далёка за горад, у рыбалавецкую гаспадарку, шукаць там бухгалтара. І толькі тады выпраўляцца на рыбалку. Пахадзіўшы так у валёнках ды з усім рыштункам, не захочаш таго ўлова, лічыць Аляксей Габрыель. Ён быў сведкам, як каля 200 абураных жыхароў Новалукомля сабраліся каля гарвыканкама. Адбыўся стыхійны мітынг. З людзьмі размаўляў старшыня гарвыканкама Віталь Фадзееў. Ён патлумачыў, што рашэнне пра перадачу возера ў арэнду прыняў аблвыканкам, і менавіта там трэба пытацца, чаму арандатар увёў платную рыбалку. Аляксей Габрыель асабіста пабываў на прыёме ў старшыні гарвыканкама. Кажа, што спадар Фадзееў разумее бязглуздасць сітуацыі: у горадзе не рамантуюцца дарогі і гібее інфраструктура, а арандатар спаганяе за рыбалку грошы, якія ідуць зусім не ў мясцовы бюджэт. Хай бы яшчэ плата была 50 тысяч раз на месяц, але ж не штораз… Старшыня гарвыканкама паабяцаў пісьмова звярнуцца ў аблвыканкам і хадайнічаць, каб платную рыбалку адмянілі. Аляксей Габрыель згадвае, што падобная сытуацыя ў Новалукомлі ўжо была гадоў 10 таму. У той час Лукомскае возера аддалі ў арэнду Чашніцкай ПМК, і тыя гаспадары таксама спрабавалі ўвесці плату за лоўлю рыбы. Тады цэлая дэлегацыя на чале з прадстаўнікамі СПБ з Лукомскай ДРЭС паехала ў Савет міністраў і змагла давесці, што робіцца несправядлівасць. Праз пару тыдняў плату за рыбалку адмянілі. Цяпер сітуацыя паўтараецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арандатар возера патрабуе, каб людзі плацілі па 50 тысяч рублёў за кожную лоўлю рыбы.
|
|