У Гродне паставілі агульнабеларускі рэкорд па лепцы пяльменяў
01.02.2016 15:20
—
Новости Общества
|
Больш за 50 гарадзенцаў за 20 хвілін паставілі рэкорд Беларусі па лепцы пяльменяў. Яны ўдзельнічалі ў сусветным флэшмобе Creative Pelmeni Party, «Твой стыль».
Мерапрыемства праходзіла адначасова ў 11 краінах свету. Жыхары розных гарадоў ад Гішпаніі да Расіі спрабавалі паказаць добрыя вынікі ў майстэрстве вырабу пяльменяў. Гарадзенцы далучыліся да флэшмобу ў кавярні «Веранда».
— Флэшмоб праходзіў упершыню. Мэта — не толькі наляпіць максімальную колькасць пяльменяў, але і пазнаёміць паміж сабой крэатыўных і разумных людзей, — расказала арганізатарка Вера Бубнова. У Гродне з галоўнай задачай справіліся добра і паставілі рэкорд не толькі горада, але і ўсёй Беларусі. За 20 хвілін удалося зляпіць 733 пяльменя. Для параўнання, у Мінску — 243, у Віцебску — 193. В Витебске на вечеринке слепили пельмень в виде герба города Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
![]() Майстар-клас па лепцы даваў шэф-повар «Веранды» Дзмітрый, якi лічыць, што такі флэшмоб карысны перадусім для тых, хто хоча чамусьці навучыцца.
— Усе інгрэдыенты мы падрыхтавалі самі і гатавалі выключна беларускія пяльмені. Ад усіх іншых яны могуць адрознівацца формамі і начынкай, а так склады ва ўсім свеце амаль аднолькавыя. Асабіста я дадаю слiвачнага масла, каб пяльмені былі больш сакавітымі. На Creative Pelmeni Party прыйшлі і вядомыя гарадзенцы, у тым ліку радыёвядучы Дзмітрый Чэкан. У «Верандзе» ён быў замест жонкі, якая засталася з дзіцём дома.
— Я нават і не ведаў, што такое бывае ў нас у горадзе. Сёння мая цяга да кулінарыі і масажу сябе апраўдала. Я карміцель і ўсё, што зрабіў на флэшмобе, панясу дадому.
Рэкорд свету паставілі ў Сочы, дзе ў акцыі ўдзельнічала больш за 300 чалавек. Яны зляпілі каля 2000 пельменяў і 5200 варэнікаў. Іх вынік, магчыма, патрапіць нават у кнігу рэкордаў Гінэса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства праходзіла адначасова ў 11 краінах свету. Жыхары розных гарадоў ад Гішпаніі да Расіі спрабавалі паказаць добрыя вынікі ў майстэрстве вырабу... |
|