У Гродне на адно працоўнае месца прэтэндуюць тры чалавекі
05.02.2016 12:56
—
Новости Общества
|
Сітуацыя на рынку працы ў Гродне ў студзені і пачатку лютага 2016 мала адрозніваецца ад мінулагодняй. У параўнанні з пачаткам 2015 года ў якасці беспрацоўных зарэгістравана на 122 чалавекі менш, але афіцыйны ўзровень беспрацоўя застаецца ранейшым — 1,3% ад эканамічна-актыўнага насельніцтва, паведамляе « Новыя вакансіі з’яўляюцца штодзеннаСярэднестатыстычны гарадзенскі беспрацоўны — 33-гадовы мужчына, які мае рабочую спецыяльнасць. Суадносіны беспрацоўных: 70% мужчын на 30% жанчын. За студзень 2016 года — Сёння ў нас зарэгістравана 2464 беспрацоўных на 800 вакансій. Атрымліваюцца тры чалавекі на адно працоўнае месца, — кажа начальніца ўпраўлення працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гродзенскага гарвыканкама Лілія Санюкевіч. — Усе вакансіі дадаюцца ў базу дадзеных і на сайт гарвыканкама. За студзень дадалося больш за 700 вакансій. У сярэднім у дзень з’яўляецца каля 25 новых. У цэнтры занятасці могуць навучыць, а могуць перасяліць у вескуCлужба занятасці акрамя спісу вакансій можа прапанаваць чалавеку, які атрымаў статус беспрацоўнага, бясплатнае праходжанне медкамісіі, а таксама навучанне па спецыяльнасцях: будаўнік, слесар, кіроўца пагрузчыка, цырульнік, кухар, бухгалтар… — Мы даем магчымасць працаўладкавацца, але шмат залежыць ад жадання чалавека. Зараз 25% беспрацоўных складаюць людзі, якія працавалі на некваліфікаваных пасадах: падсобнік, вартаўнік і г. д. Менавіта з гэтай катэгорыяй ёсць пытанні, многіх даводзіцца адпраўляць на перападрыхтоўку, — кажа Лілія Санюкевіч. Апошнім часам служба занятасці накіравала на навучанне больш за 150 чалавек. Дарэчы, самыя запатрабаваныя спецыяльнасці на рынку працы ў Гродне на дадзены момант адносяцца да бюджэтнай сфера і, у прыватнасці, медыцыны. На Гродзеншчыне есць раены з недахопам працоўных рэсурсаў. Гэта ў асноўным сельская мясцовасць. У пошуках працы можна туды перасяліцца, вакансіі там прадугледжваюць прадастаўленне жылля. Прадпрымальнікі спыняюць працу, але ў цэнтр занятасці не ідуцьУ параўнанні з іншымі катэгорыямі, Калі адны сканчаюць прадпрымальніцкую дзейнасць, то іншыя толькі пачынаюць. Служба занятасці накіравала групу беспрацоўных на навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці. — Калі беспрацоўны ставіць перад сабой мэту заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, то ён можа прэтэндаваць на беззваротную субсідыю. Тэрмін навучання — два тыдні. Субсідыя складае 17,5 млн рублёў, але каб яе атрымаць, трэба падаць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне — бізнэс-план. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сітуацыя на рынку працы ў Гродне ў студзені і пачатку лютага 2016 мала адрозніваецца ад мінулагодняй. |
|