"Гнала мяне па лёдзе недзе кіламетр". Маладзечанскі рыбак не змог адолець вецер
05.02.2016 13:46
—
Новости Общества
|
Моцны вецер, аб якім сіноптыкі папярэджвалі ў аўторак, другога лютага, сыграў злы жарт з зацятым рыбаком з Маладзечна Віктарам Лукашэвічам. — Рыбачыў я на Вілейскім вадасховішчы, калі раптам падзьмуў моцны вецер, — расказвае рыбак. Рыбачыў Віктар ля месца Чыжэвічы. А парыў ветра аднёс яго разам з палаткай, акулярамі, рыбацкімі снасцямі і тэрмасам аж да Касуцкага маста. — Гнала мяне па лёдзе недзе кіламетр. Проста каціўся па лёдзе, не было за што зачапіцца. Толькі праз кіламетр, калі на лёдзе з’явіўся сняжок, я змог легчы і ўтрымацца ад ветру. А вось палатку і ўсю маёмасць вецер пагнаў да лесу. — А самае крыўднае, што ўжо налавіў кілаграмы тры рыбы, якая таксама пераўтварылася ў «лятучую». Паляцела разам з палаткай. Віктар Уладзіміравіч вельмі просіць таго, хто бачыў палатку-падарожніцу, вярнуць яе гаспадару. Калі вы знайшлі палатку, ці тэрмас, ці акуляры паблізу Вілейскага вадасховішча — паведамце ў рэдакцыю «Рэгiянальнай газеты». З гаспадара ў знак падзякі - вялікая рыбіна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцны вецер, аб якім сіноптыкі папярэджвалі ў аўторак, другога лютага, сыграў злы жарт з зацятым рыбаком з Маладзечна Віктарам Лукашэвічам.
|
|