"Упэўненасці ў заўтрашнім дні няма". Колькі зарабляюць віцебскія таксісты. 21.by

"Упэўненасці ў заўтрашнім дні няма". Колькі зарабляюць віцебскія таксісты

11.02.2016 10:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб мець добры прыбытак, таксісты праводзяць за рулём па 12 гадзін у суткі. Пра нялёгкі хлеб індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца перавозкай пасажыраў у абласным цэнтры, расказаў Мікалай Макей. У гэтай сферы ён працуе з 2007 года.


— Так склаўся лёс, што я паспеў паслужыць у міліцыі, папрацаваць на рынку і ў грузаперавозках. Не раз падымаўся і многае губляў. Потым засяродзіўся на таксі. Аб прынятым рашэнні да апошняга часу не шкадаваў, але цяпер пачынаю задумвацца пра змену сферы дзейнасці.

З меркаваннем, што таксісты нічога не робяць і жывуць прыпяваючы, Мікалай спрачацца не стаў, а проста прапанаваў заняцца гэтым «высокапрыбытковым» промыслам. Для пачатку давядзецца не адзін тыдзень хадзіць па розных кабінетах і выкласці каля 20−22 млн рублёў, каб атрымаць адпаведную ліцэнзію, два камплекты нумароў (белыя і жоўтыя) на машыну ў ДАІ, купіць таксометр і тэрмінал для банкаўскіх картак, аформіць страхоўкі (абавязковую, на пасажыраў, і спецыяльна для таксi — тыпу А6) і г.д.

Потым трэба двойчы ў год праходзіць тэхагляд і кожны раз плаціць дарожны збор, за паверкі і абслугоўванне разлікова-касавай апаратуры, не забываць аб падатках, адлічэннях у ФСАН, праходжанні перадрэйсавага агляду і інш. На гэта штомесяц незалежна ад выручкі пойдзе 4−5 млн рублёў.

Неабходна мець добры, пажадана новы аўтамабіль, які не «пасыпецца» пасля некалькіх месяцаў напружанай працы, інакш усё заробленае змарнуецца на запчасткі і паслугі аўтасэрвісу.

— За год я праехаў 80 тысяч км, — гаворыць мужчына. — Хацелася б яшчэ больш інтэнсіўна працаваць, але канкурэнцыя, у тым ліку «чорная», вельмі вялікая. Калі раней заказы адсутнічалі на працягу 15−20 хвілін, ты ўжо пачынаў нервавацца. А цяпер прастой у гадзіну не ўспрымаецца як трагедыя.

Адбіваецца на дабрабыце таксістаў і цяжкая эканамічная сітуацыя, якая ўплывае на фінансавы стан насельніцтва і не дазваляе павялічваць тарыфы. Самыя «хлебныя» дні - пятніца і субота.

Не абысціся сёння ІП і без супрацоўніцтва з дыспетчарскімі службамі: стоячы ля бардзюра дзе-небудзь на вуліцы шмат не заробіш. Кампаніі бываюць розныя — буйныя і не вельмі. Да першых цяжэй патрапіць, у іх жорсткія ўмовы да вадзіцеляў і іх транспарту. Затое шмат кліентаў, у тым ліку пастаянных і салідных, што могуць сабе дазволіць з’ездзіць на таксі ў аэрапорт або ў Расію па справах.

— Сёння мой заробак каля 8−9 млн, — удакладняе Мікалай. — Аднак каб выйсці на гэты ўзровень, я першапачаткова ўклаўся ў набыццё новага аўто, а цяпер вымушаны працаваць па 12 гадзін у суткі без бальнічных і святаў, у тым ліку і па начах. Калі адняць ад гэтай сумы рамонты машыны, штрафы ад транспартнай інспекцыі (да прыкладу, з-за таго, што ў аптэчцы заваляліся пратэрмінаваныя лекі), то бываюць месяцы, калі думаеш, як у нуль выйсці…

Мікалай кажа, што многія таксісты, адпрацаваўшы год-другі, сыходзяць. Асабліва ў апошнія гады, калі дзяржаўныя новаўвядзенні па барацьбе з нелегаламі з’яўляюцца ледзь не штогод. На жаль, б’юць яны не толькі па «бамбілах», але і па прадпрымальніках, якія працуюць законна.

— Зразумейце, на таксі можна працаваць афіцыйна і зарабляць на хлеб з маслам. Але ІП становіцца ўсё менш. І палохае людзей не велічыня падаткаў або страхоўкі, а адсутнасць ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, — сцвярджае мужчына. — Так, нас усяго два гады таму абавязалі ўсталяваць таксометры «Белтакс». А ўжо ў 2016-м прымушаюць іх зноў мяняць, хоць яшчэ гарантыйны тэрмін службы не выйшаў. Да 1 ліпеня трэба ўсталяваць сродкі кантролю падатковых органаў, якія з нашымі лічыльнікамі несумяшчальныя. Кошт пытання — мінімум 5 мільёнаў, і дзе гарантыя, што ў 2017-м апараты не прымусяць зноў змяняць?

Не кожны зможа быць таксістам і таму, што праца з людзьмі - цяжкая, асабліва ў сферы аказання паслуг. Некаторыя лічаць вадзіцеляў абслугай, якая не мае права зрабіць заўвагу, калі пасажыр закурыў ў салоне. Іншыя падазраюць, што іх спрабуюць "развесці" на грошы, патрабуючы «трыццатку» за паездку праз увесь горад. Або скардзяцца, што пяціхвіліннае чаканне машыны — гэта занадта доўга. А перавозчык заўсёды павінен быць ветлівым і знайсці агульную мову з кліентам. Нават калі яму адмаўляюцца заплаціць, пагражаюць разбіць аўто.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўныя новаўвядзенні па барацьбе з нелегаламі б'юць не толькі па "бамбілах", але і па прадпрымальніках, якія працуюць законна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика