Жанчына з Маладзечна ў 50 год прабегла першы марафон, а ў 70 паступіла ва ўніверсітэт
29.02.2016 16:30
—
Новости Общества
|
Прыклад маладзечанкі Ларысы Пятрэнкі можа быць наглядным дапаможнікам для тых, хто лічыць, што ў 40 гадоў не позна пачынаць бегаць, а ў 70 — самы час паступіць у інстытут. Сёння Ларыса Пятрэнка пачынае кожны свой дзень з прабежкі ў парку з сабакам, вядзе гурток настольнага тэніса ў школе-інтэрнаце і марыць пра тое, каб перадаць свой жыццёвы досвед моладзі. А яшчэ 34 гады таму здавалася, што жыццё скончанае. Ларыса захварэла, яе звольнілі з працы. Але жыццё змяніў адзін дзень — 24 мая 1982 года, пiша — Па тэлебачанні ішла перадача пра здаровы лад жыцця. Яе вядучы тады сказаў адну фразу, якую захацелася выпрабаваць на сабе — «Калі хочаш быць здаровым — бегай, калі хочаш быць прыгожым — бегай, калі хочаш быць разумным — бегай!». На наступны дзень, 25 мая, Ларыса Фёдараўна была на стадыёне. У першы дзень прабегла недзе 150 метраў. Але назаўтра цвёрда вырашыла, што пойдзе зноў і прабяжыць на 10 метраў болей. Ад 25 мая да 28 жніўня Ларыса Пятрэнка не прапусціла ні аднаго дня. — У канцы жніўня стала на вагі. Аказалася, што я з 96 кілаграмаў схуднела да… 95. І гэта была вялізная перамога. Тым больш, што ні тады, ні цяпер рэжым харчавання я не мяняла. Што было смачна, тое і ела. У наступныя два з паловай гады схуднела на 25 кілаграмаў. А яшчэ праз пару гадоў прабегла свой першы марафон. Тады Ларысе было 50 гадоў. — Бегала да 2000 года. За сваё спартыўнае жыццё здужала прабегчы 19 марафонаў. І ведаеце, ужо 30 год не п’ю таблетак. У 70 год стану студэнткай! - Ідзём у заклад?Ларыса Фёдараўна да сваіх 70 гадоў мела разрад па плаванні, па шахматах, па настольным тэнісе. Прыйшла ўладкоўвацца на працу кіраўніком гуртка, а ёй адказваюць: «Выбачайце, у вас няма патрэбнай адукацыі». — Ах, так? Значыць, будзе! — адказала Ларыса Пятрэнка і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. — Я была амаль выдатніцай. Толькі адна сямёрка ў дыпломе, па методыцы выкладання фізкультуры. Вось цяпер дыпламаваным спецыялістам вядзе гурток настольнага тэнісу. Мае чатырох унукаў і праўнучку. — Я жартую, што ў мяне трое разумных унукаў і адзін акцёр. Але ўнукамі я ганаруся. Вядома, Ларысе Фёдараўне ніхто не дае яе 76 гадоў. — Я і апранацца добра люблю. Кампенсую за беднае дзяцінства, калі ў школу даводзілася хадзіць у маміным паліто на шэсць памераў большым. А наконт здароўя і здаровага ладу жыцця Ларыса Пятрэнка кажа: — Наш арганізм як млын. Трэба раз спыніцца і раскруціць яго ў іншы бок. І другая маладосць гарантаваная. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Ларыса Пятрэнка пачынае кожны свой дзень з прабежкі ў парку з сабакам i вядзе гурток настольнага тэніса ў школе-інтэрнаце. А яшчэ 34 гады таму здавалася, што...
|
|