Фотарэпартаж. Як у студыі "Макей" ствараюць прыгажосць са скуры
02.03.2016 16:44
—
Новости Общества
|
Захоўваючы векавыя традыцыі, фірма «Макей» займаецца стварэннем дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў са скуры. Усе вырабы робяцца толькі з натуральнай скуры і толькі ўручную. Гэта надае і ім арыгінальнасць і асаблівы шарм. « Студыі «Макей» больш за 20 гадоў, на рынку яна з 1990 года. Пачыналася ўсе з некалькіх майстроў, зараз жа фірма налічвае больш за 200 чалавек у штаце. Увесь гэты час студыя працуе над якасцю, элегантнасцю і стылем. «Працуюць у нас людзі з самай рознай адукацыяй, рознага ўзросту. Але ўсіх аб’ядноўвае любоў да сваёй справы», — расказвае дызайнер Андрэй Ціцяк. З дызайнераў, а дакладней з іх ідэй, усё і пачынаецца. Ідэя паступова ўвасабляецца ў шматлікія замалёўкі на паперы. Пасля абмеркавання і адбору лепшых момантаў, эскізы ператвараюцца ў падрабязны праект на камп’ютары. Далей ідзе працэс стварэння макета ў матэрыяле. Праект аддаецца майстрам, і пасля набыцця неабходных матэрыялаў, пачынецца асноўная праца. У якасці аздаблення выкарыстоўваюцца шматлікія тэхнікі і матэрыялы: розныя віды адціску на скуры, фотадрук на скуры і палатне, каштоўныя і напаўкаштоўныя камяні, мастацкая коўка. Далёка не заўсёды ўсё атрымліваецца з першай спробы. Адна мадэль можа перарабляцца шмат разоў, пакуль не выйдзе ў свет і не пачне радаваць пакупнікоў. «Шлях ад ідэі да мадэлі можа заняць тыдзень, а можа і паўгода», — тлумачыць Андрэй. Калі мадэль зацверджана галоўным дызайнерам і аддзелам маркетынгу, для яе робяцца ўсе неабходныя лякалы, як для майстроў, так і ў цэх «нарэзкі» скуры, каб сістэматызаваць і значна спрасціць працу. Толькі пасля гэтага мадэль ідзе ў тыраж. Скуру ў «Макеі» выкарыстоўваюць пераважна айчынную: гарадзенскага і бабруйскага завода. Але ёсць і імпартная — напрыклад, італьянская. Са скурай працуюць закройшчыцы і непасрэдна майстар. Менавіта ён робіць усё ад пачатку і да канца. На кожным вырабе ёсць этыкетка, на якой майстар ставіць свой нумар і подпіс. З майстэрні вырабы адпраўляюцца на кантроль якасці, адтуль на склад, дзе ўжо размяркоўваюцца па фірмовых крамах, у тым ліку і ў інтэрнэт-краму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе вырабы робяцца толькі з натуральнай скуры і толькі ўручную.
|
|