У Бярозе адбудзецца дазволены пікет на Дзень Волі. 21.by

У Бярозе адбудзецца дазволены пікет на Дзень Волі

24.03.2016 16:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 сакавіка ў Бярозе адбудзецца санкцыянаваны ўладамі пікет да 98-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пікет адбудзецца з 18 да 19 гадзіны на стадыёне мікрараёну «Паўночны» — адной зь дзьвюх вызначаных мясцовымі ўладамі пляцовак для масавых акцыяў.

Адзін з арганізатараў акцыі, сябра партыі БНФ, праваабаронца ПЦ «Вясна» Сяржук Русецкі:

«Мы хацелі праводзіць на Цэнтральным стадыёне Бярозы, які хаця б сваім уваходам выходзіць на галоўную вуліцу Леніна. Але ўлады прапанавалі нам стадыён Паўночнага гарадка, на краі гораду, менш людны ў гэты час. А з другога боку, у гэтым мікрараёне побач са стадыёнам некалькі шматпавярховых дамоў. У заяве мы пісалі, што меркаваная колькасьць удзельнікаў - да 10 чалавек. Але ж могуць быць удзельнікі пікета, а могуць быць і тыя людзі, якія проста падышлі да акцыі», — распавёў Сяржук Русецкі.

Мінулы дазволены пікет у Бярозе адбыўся 27 ліпеня 2015 году і быў прымеркаваны да ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Тады, распавёў Сяржук Русецкі, міліцыянты налічылі заплаціць больш як 4 мільёны за абслугоўваньне акцыі дзясяткам супрацоўнікаў. Аднак бярозаўскія праваабаронцы абскардзілі ў МУС такую высокую, на іх думку, суму, і яе зьменшылі амаль напалову.

25 сакавіка, кажа Сяржук Русецкі, паводле дамовы зь міліцыянтамі на пікеце будзе ўжо меней супрацоўнікаў - усяго 4.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаецца 10 пікетоўцаў і 4 міліцыянты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика