Як святкуюць Вялікдзень уніяты. Фотарэпартаж
27.03.2016 13:22
—
Новости Общества
|
Вялікдзень сёння святкуюць не толькі католікі, але ўніяты і пратэстанты. Калі пра вернікаў заходняга абраду (католікаў) журналісты пішуць шмат, то пра тых, хто прытрымліваецца ўсходніх традыцый (уніятаў), — практычна нічога. TUT.BY вырашыў прыбраць гэты прабел і пабываў на святочным набажэнстве ў віцебскай грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова. Уніяцкая царква ў Віцебску месціцца недалёка ад чыгуначнага вакзала — на вуліцы 2-й Войкава, 6. Парафіяльны дом невялікі па памеры, і таму тут утульная, амаль хатняя атмасфера: абразы аздоблены вышытымі рушнікамі, пакой упрыгожаны бел-чырвона-белымі стужкамі. Кіруе парафіяй айцец Зміцер Грышан. Ён узначаліў набажэнства на Вялікдзень у ноч з 26 на 27 сакавіка. Галоўная падзея літургічнага года, а таксама храмавае свята (царква, нагадаем, называецца ў гонар Уваскрасення Хрыстова) сабралі каля 50 чалавек. Моляцца ўніяты па-беларуску. Шмат хто з вернікаў, асабліва моладзь, прыходзіць на свята ў царкву ў вышыванках, нацыянальных строях. Наведваюць гэты храм абсалютна розныя людзі: і рускамоўныя, і беларускамоўныя, і ўкраінцы. Любяць сюды хадзіць прадстаўнікі віцебскай творчай інтэлігенцыі. На пытанне, колькі ў парафіі вернікаў, айцец Зміцер Грышан у адным са сваіх
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моляцца ўніяты па-беларуску. Шмат хто з вернікаў, асабліва моладзь, прыходзіць на свята ў царкву ў вышыванках, нацыянальных строях. |
|