Праграму Нацыянальнага фестываля "Маладзечна - 2016" абнавілі (Праграма, інтэрактыўная карта)
09.06.2016 18:22
—
Новости Общества
|
Культурная сталіца ў Год культуры запрашае гасцей на Нацыянальны фестываль. Ён будзе цягнуцца два дні, 10 і 11 чэрвеня, Першы дзень, 10 чэрвеняКанцэртная зала Палаца культуры 12.00 — ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Фае Палаца культуры 15.00 — творчая прэзентацыя выставы да 75-годдзя народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна. Амфітэатр 17.00 — III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг. Амфітэатр 21.30 — урачыстае адкрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016». Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. «Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна» (да 75-годдзя народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна). Прэм’ера канцэрта заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг. Феерверк. Другі дзень, 11 чэрвеняКанцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў 11.00 — «Бліскучыя меласферы беларускіх майстроў». Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мінскі абласны краязнаўчы музей 13.00 — «Вобразы мілыя роднага краю». Выстава твораў выяўленчага мастацтва Беларусі (з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея). Малая зала Палаца культуры 14.00 — паэтычная гасцёўня «Красуй, Беларусь» з удзелам беларускіх паэтаў. Амфітэатр 15.00 — канцэрт з удзелам выканаўцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна. Канцэртная зала Палаца культуры 18.00 — «Пясняр» — спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Чысцінскі сельскі Дом культуры 16.00 — «Цудоўныя музычныя фарбы ў родных кутках бацькаўшчыны» Канцэрт песні ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг. Амфітэатр 21.30 — канцэрт-закрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016». Канцэрт сучаснай беларускай песні «Беларусь — крыніца натхнення». Дысказала Палаца культуры 20.00 — «Беларускія матывы» — дыскатэка з удзелам вядомых ды-джэяў Беларусі. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
На працягу двух фестывальных дзёнЦэнтральная плошча (10 — 11 чэрвеня) 12.00 — 20.00 — «Фестывальная талака» — канцэртная пляцоўка. 12.00 — 20.00 — «Фестывальная сядзіба» — экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гарадскі парк (10 — 11 чэрвеня) 12.00 — 20.00 — «Свет дзяцінства» — гульнёва-забаўляльная пляцоўка для дзяцей. 12.00 — 20.00 — «Мастацкі пленэр». Цэнтральная плошча (11 чэрвеня) 18.00 — 20.00 — моладзевая пляцоўка «Арт-Старт». Праграма прадастаўленая аддзелам інфармацыі маладзечанскага Палаца культуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль будзе цягнуцца два дні, 10 і 11 чэрвеня. |
|