Магілёўскі праваабаронца абараніўся ад абвінавачвання пра ілжывы выклік міліцыі. 21.by

Магілёўскі праваабаронца абараніўся ад абвінавачвання пра ілжывы выклік міліцыі

21.06.2016 08:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У дзеяннях магілёўскага праваабаронцы Валадара Цурпанава (на здымке) Ленінскі аддзел міліцыі абласнога цэнтру не ўгледзеў складу правапарушэння і спыніў супраць яго адміністрацыйную справу. Актывіста вінавацілі ў ілжывым выкліку міліцыі.




Нагодай для канфліктнай сітуацыі, якая прывяла да складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння, як вынікае з матэрыялаў справы, стала патрабаванне праваабаронцы, каб памочнік пракурора гораду Віталій Маркаў прыняў ягоную заяву ў службовым кабінеце, а не ў фае будынку ўстановы.

Гэткім чынам, заяўляе Цурпанаў, можна было пазбегнуць парушэння правілаў ветлівасці, выказаць павагу да годнасці асобы і гонару чалавека, а таксама выканаць працэдуру пра абарону канфідэнцыйных звестак.

Супрацоўнік пракуратуры ж настойваў, каб наведнік прад’явіў дакументы. У адказ Цурпанаў запатрабаваў кнігу скаргаў і прапановаў. Пасля таго, як яму яе не выдалі, праваабаронца выклікаў міліцыю. Пакуль яе чакаў, кнігу прынеслі. Прыбылы міліцыянт заявіў, што ў дзеяннях супрацоўніка пракуратуры не бачыць правапарушэння.

Пазней Валадар Цурпанаў даведаўся, што Ленінскі аддзел міліцыі распачаў супраць яго адміністрацыйную справу па факце нібыта ілжывага выкліку міліцыі.

У гэтым жа райаддзеле на працягу двух тыдняў і разглядалі справу супраць праваабаронцы. Ён дамогся, каб на працэсе ўдзельнічаў перакладчык з расейскай мовы на беларускую. Каментуючы вырак намесніка начальніка аддзелу падпалкоўніка Юрыя Калацілкіна актывіст заўважыў, што для яго ён нечаканы. Хада працэсу, казаў ён, сведчыла, што прысуд будзе абвінаваўчым.

«І ўсё ж заставалася спадзяванне, што сістэма дасць задні ход, – выказваецца актывіст. – Мяркую, што міліцэйскае начальства адстаяла сябе ў канфлікце, які ініцыяваны пракуратурай Магілёва. Што да самаго працэсу, то складвалася ўражанне, што рашэнне ўжо гатовае, і яно не на маю карысць».

У выраку падпалкоўніка Калацілкіна зазначана, што Цурпанаў не рабіў «умысля ілжывага паведамлення, якое пацягнула прыняцце захадаў рэагавання міліцыяй, хуткай дапамогай, падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, або іншымі спецыялізаванымі службамі».

Разгляд справы супраць Цурпанава ў будынку раённага аддзелу міліцыі праходзіў адкрыта.

Валадар Цурпанаў — фігурант яшчэ адной адміністрацыйнай справы. Нагодай для яе сталася патрабаванне ад актывіста ахоўніцай у пракуратуры дакументаў і высвятленне мэты наведвання ўстановы. Праваабаронца настойвае, што такія патрабаванні не законныя. Пра тое ён зрабіў запіс у кнізе скаргаў і прапановаў, але праваабаронцу ўсё роўна звінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. Актывіст больш за суткі правёў у няволі. Суддзя Ленінскага суду Вольга Бекешава адправіла матэрыялы адміністрацыйнай справы супраць праваабаронцы на дапрацоўку. Сваёй віны ён не прызнае.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзеяннях магілёўскага праваабаронцы Валадара Цурпанава (на здымке) Ленінскі аддзел міліцыі абласнога цэнтру не ўгледзеў складу правапарушэння і спыніў супраць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика