"У Гродне я зарабляю менш, але жыву лепшым жыццём". Як амерыканец прамяняў Штаты на Беларусь
23.06.2016 17:14
—
Новости Общества
|
Брэнту 36 гадоў, ён родам са штату Індыяна. У Гродне ураджэнец заакіянскай краіны апынуўся дзякуючы каханню. Да прыезду ў Беларусь Брэнт нічога не ведаў пра гэту краіну, але праз год асвоіўся, знайшоў працу і нават трапіў у гарадзенскую каманду па амерыканскім футболе, «Калі прыляціць бацька, то пакажу яму Фарны касцёл і Каложу»Каб даказаць каханне да сваёй любай, Брэнт у 2015 годзе прыляцеў у Гродна на вучобу ў школу рускай мовы ва ўніверсітэце. Менавіта ў Беларусі амерыканец зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Неўзабаве маладыя пажаніліся. «Калі мы даведаліся, што ў нас будзе дзіця, мы доўга вырашалі, дзе будзем жыць. У нас быў выбар: калі не спадабаецца ў Беларусі, паедзем у Штаты. Але з часам аказалася, што ў Беларусі лепш, чым я чакаў. Можна сказаць, я палюбіў Гродна». Вялікую ролю ў выбары месца пражывання мелі ўмовы дэкрэтнага адпачынку: у Штатах жанчына вяртаецца на працу праз шэсць тыдняў пасля родаў, у Беларусі ж можа даглядаць дзіця тры гады. А для Брэнта галоўнае было, каб яго дзіця больш часу праводзіла з мацi. «Мне спадабаўся Гродна, бо тут шмат гісторыі. Гарады ЗША зусім маладыя, там няма таго, што ёсць у Гродне. Хутка да нас у госці прыляціць мой бацька, я яму пакажу ў першую чаргу Фарны касцёл, Каложу, таксама мы паедзем у Мірскі і Нясвіжскі замкі». «У параўнанні са Штатамі - Беларусь вельмі танная краіна»Брэнт кажа, што большасць людзей у Амерыцы нават і не ведае пра Беларусь як асобную краіну. Многія думаюць, што гэта ў Расіі. Але, пажыўшы ў Гродне, Брэнт пераканаўся, што Беларусь — цалкам асобная і стабільная краіна, якая яму падабаецца. «У параўнанні са Штатамі, Беларусь вельмі танная краіна. Я працую ў Гродне мэнэджарам па продажах і маркетынгу і атрымліваю менш грошай, чым у Амерыцы, але жыву лепшым жыццём». Для амерыканца, які жыве ў Гродне ўжо год, самае дзіўнае тое, што на вуліцы ніхто яму не ўсміхаецца ў адказ і не кажа «прывітанне», як гэта прынята рабіць за акіянам. «Ты лепшы за нашага кватэрбэка, далучайся»«Многія ўяўляюць амерыканцаў тоўстымі і лянівымі, але мне падабаецца ламаць гэтыя стэрэатыпы: я сапраўдны амерыканец, і я люблю спорт». Брэнт не толькі бегае раніцай. Пасля пераезду ў Гродна ён стаў членам аматарскай каманды па баскетболе, а потым наогул трапіў у каманду па амерыканскім футболе. Знаёмства Брэнта з «Варварамi» прайшло на Фестывалі нацыянальных культур. Амерыканец далучыўся да футбалістаў і паказаў, што ўмее добра пасаваць. Тады яму сказалі: «Брэнт, ты лепшы за нашага кватэрбэка, далучайся». «Калі я вучыўся ў школе, то гуляў за школьную каманду і быў там прымаючым. Узровень беларускіх каманд — такі ж як у добрых каманд у старэйшай школе ЗША. Але вось узровень каледжа ўжо нашмат вышэйшы». Брэнт лічыць, што гарадзенскай камандзе ёсць да чаго імкнуцца і ён паспрабуе ім у гэтым дапамагчы. За «Варвараў» амерыканец правёў ужо адну гульню. Тады гарадзенцы прайгралі лідару чэмпіянату — «Рысям». Брэнт не хвалюецца з-за няўдалага дэбюту і ўжо з нецярплівасцю чакае чарговай гульні, дзе ён зможа вярнуцца ў свае школьныя гады і паказаць, на што здольны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб даказаць каханне да сваёй любай беларускай дзяўчыны, Брэнт у 2015 годзе прыляцеў у Гродна на вучобу ў школу рускай мовы ва ўніверсітэце. Менавіта ў Беларусі...
|
|