Памяці Валянціны Быкавай. 21.by

Памяці Валянціны Быкавай

07.07.2016 17:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


7 ліпеня — дзень народзінаў Валянціны Уладзіміраўны Быкавай. Сястры Васіля Быкава. Сёння ёй споўнілася б 90. Не дажыла…

27 мая нейкі зламыснік залез да яе ў хату. Яна выйшла на шум — і яе збілі. Зламалі руку, пераламалі рэбры. Па сутнасці, забілі — да апошняга дня праляжала яна ў віцебскай лякарні і там памерла...

Не стала яе 4 ліпеня. За тры дні да юбілею.

Мы бачыліся з ёй выпадкамі, але абавязкова — у дзень народзінаў яе брата Васіля. Вось і гэтым разам заехалі да яе ў Ваўчо, папілі гарбаты і сталі збірацца далей у дарогу. А яна раптам кажа: “Чакайце! У мяне ж Васілёў падарунак ёсць. Больш за дваццаць год ужо стаіць...” І прынесла са спратаў пляшку “Зуброўкі”, вырабленую ў 1993 годзе.

Кароткае застолле з быкаўскай “Зуброўкай” вы й можаце пабачыць у гэтым відэа. “Зуброўку” мы не дапілі, пакінулі яе на дзень народзінаў гаспадыні. Дык давайце ўявім, што сёння з ёй разам мы гэты дзень святкуем. 90-ты дзень народзінаў адной з самых светлых жанчын, якія сустракаліся мне ў жыцці...



Уладзімір НЯКЛЯЕЎ
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памяці Валянціны Быкавай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика