Былы вязень Асвенціма з Віцебшчыны ўручыў зніч папу Францішку. 21.by

Былы вязень Асвенціма з Віцебшчыны ўручыў зніч папу Францішку

29.07.2016 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас візіту ў былы канцэнтрацыйны лагер «Аўшвіц-Біркенаў» (Асвенцім) 28 ліпеня папа Францішак пакінуў запалены зніч каля «сцяны смерці» — месца, дзе нацысты растралялі тысячы вязняў. Гэты сімвал памяці аб ахвярах уручыў святому айцу былы вязень канцлагеру Эўгеніюш Грушчынскі, родам з Віцебшчыны.


Яго сапраўднае імя — Генадзь Мураўёў. У «Аўшвіц-Біркенаў» ён трапіў у 5-гадовым узросце разам з маці. У 1945 годзе немцы вывезлі яе на працу ў Германію, а сын застаўся ў лагеры. Пасля вызвалення яго ўсынавіла польская сям’я, і хлопчык атрымаў новае імя.

Зінаіда Мураўёва вярнулася ў Беларусь і працягвала шукаць свайго сына, але пасля шматлікіх безвыніковых спробаў палічыла, што яго няма ў жывых. Пасля заканчэння ўніверсітэта Эўгеніюш Грушчынскі даведаўся, што яго шукае маці, і ў 1966 годзе наведаў Мінск, дзе сустрэўся з ёй.

Па гэтай гісторыі польскі рэжысёр Анджэй Андраховіч зняў фільм. Ён атрымаў назву «Нумар 149 850» — гэтыя лічбы выкалатыя на руцэ былога вязня нацысцкай «фабрыкі смерці».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўднае імя былога вязня - Генадзь Мураўёў. У "Аўшвіц-Біркенаў" ён трапіў у 5-гадовым узросце разам з маці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика