Турэцкія СМІ знайшлі ў Беларусі прыхільнікаў "тэрарыстаў", якія рыхтавалі пераварот у Турцыі
04.08.2016 17:48
—
Новости Общества
|
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu Ісламскі прапаведнік Фэтхулах Гюлен, які знаходзіцца ў апазыцыі да прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана, міжнароднай супольнасцю не прызнаны экстрэмістам. Гюлен вядомы як заснавальнік грамадска-палітычнага руху «Гізмет», былы імам, пісьменнік. З 1999 году жыве ў штаце Ппенсільванія, ЗША. Паводле англійскага часопіса The Economist, «Гізмет» грунтуецца на ідэях пацыфізму, прапануе сучасны погляд на іслам, а таксама супрацьстаіць экстрэмісцкай плыні - салафізму. Але турэцкія ўлады лічаць Гюлена тэрарыстам і арганізатарам спробы вайсковага перавароту, які адбыўся ў ноч на 16 ліпеня. У Турцыі прыхільнікаў Гюлена нават афіцыйна называюць — Тэрарыстычная арганізацыя Фэтхулаха Гюлена (Fetullahçı Terör Örgütü - FETÖ). Моўныя курсы і дзелавая асацыяцыяУ матэрыяле Anadolu Agency згадваюцца дзве турэцкія грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Мінску: адукацыйна-культурная ўстанова «Достлук» і Беларуска-турэцкая дзелавая гандлёва-прамысловая арганізацыя BETİD. Паводле агенцтва, абедзьве арганізацыі былі створаныя і фінансуюцца непасрэдна FETÖ. «Достлук» (па-турэцку «сяброўства») — гэта курсы турэцкай мовы, якія былі створаныя яшчэ ў 2005 годзе. BETİD была створаная ў 2010 годзе, як паведамляецца на іх афіцыйным сайце, быў заснаваны «прадпрымальнікамі-добраахвотнікамі» і мае на мэце «развіццё існуючага эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі». Сайты BETİD і «Достлук» выглядаюць цалкам бяскрыўдна, і інфармацыя на іх тычыцца толькі профільных напрамкаў дзейнасці. На сайтах арганізацыяў фігуруе адзін і той жа юрыдычны адрас — Мінск, вуліца Ефрасінні Полацкай, 1−117. Але, як даведалася Радыё Свабода, па гэтым адрасе BETİD і «Достлук» ужо не размяшчаюцца. Як распавялі супрацоўнікі суседніх офісаў, туркі з’ехалі каля месяца таму (то бок незадоўга да путчу ў Турцыі, у сувязях з арганізатарамі якога іх абвінавачваюць у СМІ). Нічога падазронага ці незвычайнага ў працы турак не заўважалі, праваахоўнікі туды не прыходзілі. Але і падрабязна расказаць пра супрацоўнікаў турэцкіх арганізацый суседзі не змаглі, бо блізка з імі не сябравалі. Кіраўніцтва — недасяжнаеНягледзячы на тое, што туркі пакінулі памяшканне на вуліцы Ефрасінні Полацкай і цяпер не маюць ніякага офісу наогул, самі арганізацыі не былі ліквідаваныя. Але пагутарыць з кіраўніцтвам аказалася справай няпростай. Прадстаўнік BETİD пагадзіўся сустрэцца з карэспандэнтам Радыё Свабода, але ў апошні момант адмяніў сустрэчу. Звязацца з кіраўніцтвам «Достлук» не ўдалося наогул. Адміністратар суполкі «Достлук» «Укантакце», якому мы напісалі ў сацсетках, хутка выдаліў сваю старонку. Між тым мы звязаліся з сакратаркай «Достлук». Спачатку тая заявіла, што цяпер увесь персанал, у тым ліку і кіраўніцтва, у адпачынку да вераьня, а з пачатку сезону плануецца новы набор студэнтаў для вывучэння турэцкай мовы. Паводле словаў сакратаркі, курсы працягнуць працу ў тым жа офісе па вуліцы Ефрасіньні Полацкай. Яна паабяцала, што паразмаўляе з дырэктарам Ахмэтам Гюлемаглу і, магчыма, той дасць згоду на інтэрв'ю. Праз дзень адказу не было, таму Радыё Свабода паўторна патэлефанавала сакратарцы. Гэтым разам інфармацыя значна адрознівалася: «На сённяшні дзень мы шукаем іншае памяшканне для курсаў. Мы былі вымушаныя з’ехаць з папярэдняга офіса з фінансавых і асабістых прычын. Мабыць, проста было занадта дорага. Спадар Гюлемаглу ў адпачынку і не збіраецца гутарыць з журналістамі, а я не маю права даць вам нумар яго мабільнага. Калі б вы былі прадстаўнікамі ўлады ці праваахоўных органаў, было б прасцей. У любым выпадку, „Достлук“ — цалкам мірная арганізацыя, мы займаемся культурна-асветніцкай працай, шмат дапамагалі людзям». Сакратарка не змагла дакладна адказаць на пытаньне, калі офіс быў зачынены. У акаўнце кіраўніка «Достлука» Ахмэта Гюлемаглу ў Фэйсбуку бачна, што ён упадабаў старонкі, прысвечаныя Гюлену, а значыць, у пэўнай ступені цікавіўся ідэямі «Гізмэту». Злачынцы ці дэсыдэнты?Трэба адзначыць, што ў матэрыяле Anadolu Agency гаворыцца толькі пра датычнасць BETİD і «Достлук» да арганізацыі Фэтхулаха Гюлена, але пра іхнюю супрацьзаконную дзейнасьць нічога не паведамляецца. Таксама застаецца незразумелым, ці ёсць у турэцкіх уладаў прэтэнзіі да сябраў гэтых грамадзкіх структураў і ці сапраўды Анкара лічыць, што BETİD і «Достлук» звязаныя з мяцежнікамі. Радыё Свабода звярнулася з гэтымі пытаннямі да амбасады Турцыі ў Мінску і цяпер чакае адказу. Між тым ёсць падставы сцвярджаць, што турэцкія арганізацыі, якія размяшчаліся ў Мінску па вуліцы Ефрасіньні Полацкай, калі не адкрытыя прыхільнікі Гюлена, то прынамсі сімпатызуюць турэцкаму апазіцыянэру. Супрацоўнік суседняга офіса паказаў карэспандэнтам фірмовы каляндар, які яму падаравалі людзі з «Достлуку». Арганізацыя, пазначаная на ім — грамадскае аб’яднанне «Дыялог Еўразія». Высветлілася, што аб’яднанне мае той жа юрыдычны адрас, што і BETİD, і «Достлук». На афіцыйным сайце паведамляецца, што ініцыятыва была створаная ў 2009 годзе з мэтай «згуртаваць інтэлігенцыю для распаўсюду ідэяў талерантнасці і міру паміж народамі». У тым жа годзе ў Мінску пры падтрымцы БДУ прайшла канфэрэнцыя «Альянс цывілізацыяў», дзе выступіў з прамовай сам Фэтхулах Гюлен. На мерапрыемстве прысутнічалі амбасадар Турцыі ў Беларусі Вэка Інал і дэпутаты турэцкага парламенту. На сайце «Дыялог Еўразія» можна знайсці шмат публікацый, прысвечаных Гюлену. Аб’яднанне таксама выдавала кнігі турэцкага апазіцыянера. Дырэктар «Дыялогу Еўразія» — Сэзэр Чакмак, ён жа сустаршыня BETİD — аўтар шэрагу публікацый пра Гюлена ў аднайменным часопісе «Diyalog Avrasyа». Цікава, што ганаровым старшынёй аб’яднання быў абраны пісьменнік Мікалай Чаргінец. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu абвінаваціла дзве грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Мінску, у сувязях з "тэрарыстамі" - прыхільнікамі Фэтхулаха...
|
|