Cтары лагатып "Белавія" маляваўся з бела-чырвона-белага сцяга, а прымалі яго Трусаў і Шэйман
08.08.2016 06:02
—
Новости Общества
|
Нядаўна стала вядома, што Белавія зрабіла рэдызайн свайго лагатыпа — цяпер ім будзе Астатнія ж пакуль лётаюць са старым — чырвоным крылом на белым полі. Сёння ўжо мала хто памятае (а хто і не ведае), што ў 92-м гэты лагатып зацвердзіла тагачасная Спецыяльная камісія па сімволіцы пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета. Старшынём там быў Алег Трусаў (сёння — старшыня ТБМ імя Скарыны), ягонымі намеснікамі - былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Віктар Шэйман, а таксама Валянцін Голубеў. Да таго ж, у абмеркаванні бралі ўдзел дызайнеры, мастакі, прадстаўнікі авіяцыі і іншых дзяржаўных ведамстваў. Лагатыпам беларускай авіяцыі абралі знак, які ўтварыўся ад бела-чырвона-белага сцяга: чырвоная паласа на ім расшчэпленая на некалькі ліній у выглядзе крыла самалёта. «Цешыла душу, што колькі гадоў мінула з ганебнага рэферэндуму, а беларуская авіяцыя ўсё яшчэ лётала пад бела-чырвона-белым знакам. Гэты сімвал увайшоў у гісторыю авіяцыі назаўжды — яго цяпер ведаюць ва ўсім свеце і, я думаю, ён яшчэ вернецца», — так «Нашай Ніве» пракаментаваў сітуацыю з лагатыпам Алег Трусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна стала вядома, што Белавія зрабіла рэдызайн свайго лагатыпа - цяпер ім будзе белы васілёк на блакітным полі. Прынамсі адзін самалёт ужо мае на фюзеляжы гэты...
|
|