"З вышыванкай да Дня ведаў!" У Полацку пройдзе беларускае свята для вучняў і іх бацькоў
28.08.2016 08:22
—
Новости Общества
|
Свята «З вышыванкай да Дня ведаў!» адбудзецца сёння ў беларускамоўным рэстаране «Росквіт». Уваход вольны.
У праграме:12.00 — 19.00 — выстава рэчаў да школы, вопраткі і сувеніраў ад беларускіх дызайнераў і рамеснікаў 13.00 — паказ беларускай вопраткі 14.00 — дэгустацыя страў беларускай кухні 15.00 — конкурс беларускіх малюнкаў 17.00 — беларуская дыктоўка 18.00 — канцэрт беларускіх музыкаў, з удзелам Ігара Палынскага (гурт Sumarok) і Стася Сілкі Беларускамоўны рэстаран «Росквіт» нядаўна ў адным з будынкаў на чыгуначнам вакзале ў Полацку. Пакаштаваць тут можна стравы беларускай і еўрапейскай кухні. Меню аформлена па-беларуску, па-руску і па-англійску. Афіцыянты карыстаюцца той мовай, на якой зручна размаўляць наведвальнікам, у тым ліку і англійскай. Рэстаран ужо паспеў стаць у Полацку моднай культурнай пляцоўкай: тут праходзяць канцэрты, сустрэчы, лекцыі, розныя творчыя акцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята адбудзецца сёння ў беларускамоўным рэстаране "Росквіт". |
|