Першая электронная прапускная сістэма ў гарадзенскай школе запрацуе ў канцы верасня. 21.by

Першая электронная прапускная сістэма ў гарадзенскай школе запрацуе ў канцы верасня

31.08.2016 15:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя школа № 18 ўжо ў канцы верасня будзе працаваць па новай прапускной сістэме. Навучальная ўстанова стане першай у горадзе, дзе вучні будуць праходзіць на вучобу па спецыяльна вырабленых электронных картках. Грошы пералічаныя, камп’ютарнае забеспячэнне ўжо наладжана, засталося ўнесці ў базу школьнікаў і запусціць сістэму, паведамляе «Твой стыль».


Работы па ўстаноўцы прапускной сістэмы ў школе пачаліся яшчэ год таму. Тады ж планавалі запусціць сістэму. Але зрабіць гэтага не атрымалася — у аддзеле адукацыі не было грошай. З часам грошы знайшліся, і ўжо бліжэйшым часам сістэму выпрабуюць і запусцяць.

Як распавялі ў школе, карткі будуць прысвойвацца вучням з першага па адзінаццатыя класы, а таксама настаўнікам і працаўнікам школы. Усе карткі будуць персеніфікаванымі, на іх будуць уносіць дадзеныя чалавека, нумар карткі і фатаграфію. Пры прыкладанні такога пропуску да датчыка, вахцёр школы будзе бачыць на экране, хто прыйшоў. Базу дзяцей, якія ўжо навучаюцца ва ўстанове, сталі фармаваць яшчэ ў жніўні.

Для новых першых, пятых і дзясятых класаў залічэнне пачнецца з 1 верасня, тады ж яны і патрапяць у базу. Прыблізна ў канцы верасня прапускная сістэма павінна будзе працаваць у поўным аб’ёме.

У школе кажуць, што гатовыя і да першых праблем, якія могуць паўстаць у вучняў - гэта чэргі і згубленыя пропускі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя школа № 18 ўжо ў канцы верасня будзе працаваць па новай прапускной сістэме. Навучальная ўстанова стане першай у горадзе, дзе вучні будуць праходзіць на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика