У Дзень горада ў будынку былой фабрыкі ігральных карт адкрыецца кафэ "Паланэз"
07.09.2016 15:54
—
Новости Общества
|
У суботу, 17 верасня, на беразе Гараднічанкі ў будынку, дзе калісьці размяшчалася фабрыка ігральных карт Лапіных, адкрыецца новае кафэ ў класічным стылі пад назвай «Паланэз». Новае кафэ на 40 месцаў зойме толькі частку адрэканструяванага будынка. Большасць плошчаў зоймуць офісы «Белмытсэрвісу», распавядае « У кафэ Што тычыцца музея беларускай мытнай службы, то яго на тэрыторыі новых офісаў у бліжэйшым часе не будзе. Па праекце ён задумваўся, але пасля было прынята рашэнне гэтую задумку адкласці. Будынкі дзе адкрыецца кафэ і новыя офісы «Белмытсэрвісу», з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Падчас рэканструкцыі на аб’екце рэгулярна знаходзілі ігральныя карты, якія друкавалі ў гэтым месцы ў 1930-х гадах. Тады ж у арганізацыі распавялі, што карты, знойдзеныя на тэрыторыі аб’екта, стануць экспанатамі музея. У канцы лета ў Гродна прыязджаў прапраўнук братоў Лапіных, якія з’яўляліся ўладальнікамі фабрыкі ігральных карт. Як аказалася, аднаму з братоў атрымалася перажыць Халакост і ён пасля вайны апынуўся ў Францыі. Сваяку спадабалася, што будынак давялі да ладу, і што ў Гродне памятаюць пра яго продкаў. Аказваецца, нашчадак сям'і Лапіных сам нядаўна хацеў набыць будынак былой фабрыкі ігральных карт, але не паспеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новае кафэ на 40 месцаў зойме толькі частку адрэканструяванага будынка. Большасць плошчаў зоймуць офісы "Белмытсэрвісу".
|
|